На паседжаньні 25 чэрвеня сябры праўленьня аднагалосна прагаласавалі за зварот да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем вызваліць з турмы Андрэя Пачобута, журналіста і кіраўніка Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў, і прыпыніць перасьлед у дачыненьні да яго.
Андрэя Пачобута ўчора ўвечары з ізалятара часовага ўтрыманьня перавялі ў гарадзенскую турму. Ягоная жонка Аксана сёньня занесла яму перадачу, але з Андрэям не пабачылася. У панядзелак зь ім павінен сустрэцца адвакат.
Справу сьвятара Мікалая Гайдука, якога вінавацілі ў непадпарадкаваньні службовым асобам за тое, што адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, суд Ленінскага раёну Горадні прыпыніў і вынес рашэньне адправіць пратакол на дапрацоўку.
Сёньня афіцыйна стала вядома, што ў дачыненьні да журналіста Андрэя Пачобута распачатая крымінальная справа. Яму пагражае тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў.
Гэтую вэрсію агучыла Свабодзе жонка Андрэя Пачобута Аксана.
Сьвятара Мікалая Гайдука за тое, што ён адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, вінавацяць ў непадпарадкаваньні службовым асобам.
Бацькі дзяцей школы №36 у Горадні, якія выступаюць супраць адкрыцьця расейскамоўных клясаў у іх школе, запрасілі на размову прадстаўнікоў афіцыйнага Саюза палякаў. На сустрэчу прыйшоў толькі юрыст арганізацыі і шараговы сябра. Будынак школы быў зачынены, таму размова адбывалася на прыступках, прысутнічаў генэральны консул Польшчы ў Горадні.
Распаўсюджаная ў інтэрнэце інфармацыя пра загад начальніка ўпраўленьня культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандра Вярсоцкага «аб канкрэтных мерах па недапушчэньні прымусовай беларусізацыі» не пацьвердзілася, але беларускай мовы ў гарадах і вёсках Гарадзеншчыны амаль не чуваць.
У суд не зьявіўся ўчастковы міліцыянт Тадэвуш Матукевіч, які складаў на сьвятара пратакол.
Разгляд справы перанесьлі на 22 чэрвеня.
У Ленінскім судзе Горадні 12 чэрвеня заплянаваны разгляд позвы актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Ліса да Гарадзенскага гарвыканкама.
Мікалая Гайдука вінавацяць за нібыта непадпарадкаваньне службовым асобам пры выкананьні тымі сваіх абавязкаў.
Рэнаце Дзямянчук, віцэ-старшыні не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, ў Ленінскім судзе Горадні прысудзілі штраф у 5 мільёнаў рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць увядзеньня расейскамоўных клясаў у школе з польскай мовай навучаньня.
У судзе Ленінскага раёну Горадні пачалі разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да віцэ-старшыні не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Рэнаты Дземянчук. Але працэс перанесьлі на чацьвер, 7 чэрвеня, з-за таго, што ў суд не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.
У пятніцу ў Горадні за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў абарону польскае школы, які наладзілі побач з аблвыканкамам, быў затрыманы 21 чалавек. І толькі аднаго зь іх, актывіста СПБ Ігара Банцара, асудзілі на 13 сутак. Пры затрыманьні яго моцна зьбілі міліцыянты. Астатнія затрыманыя чакалі судоў 4 чэрвеня, але суды не адбыліся.
У Горадні з першага па трэцяга чэрвеня адбываецца традыцыйны ўжо дзевяты фэст нацыянальных культур.
Актывіста не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцара асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі.
Затрыманьні падчас несанкцыянаванай акцыі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі супраць русыфікацыі адзінай у Горадні польскай школы. Пікет адбыўся каля гарадзенскага аблвыканкаму ў першай палове дня 1 чэрвеня.
Дэвіз сёлетняга, ужо трэцяга па ліку фэсту моладзевай журналістыкі — «Стартуй якасна!» Арганізатарамі выступілі грамадзкае аб'яднаньне «Трэці сэктар» і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Дэвіз сёлетняга, ужо трэцяга па ліку фэсту моладзевай журналістыкі — «Твой стыль: Стартуй якасна!» Арганізатарамі фэсту выступілі грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар «Трэці сэктар» і грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Загрузіць яшчэ