У Лідзе працягваецца суд над сямю апазыцыйнымі актывістамі, якіх судзяць за тое, што 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ушанавалі памяць дзеячаў БНР. Усіх вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
У Лідзе сёньня спрабавалі судзіць грамадзкіх актывістаў зь Ліды і Бярозаўкі, якіх вінавацяць «ва ўдзеле ў мітынгу бяз слоў».
У вандроўку па мясьцінах паўстанцаў 1863 году мяне запрасіў мясцовы краязнаўца Ўладзімер Трахімчык. Ён затэлефанаваў і проста нагадаў, што 22 красавіка 1863 году на Сьвятым балоце паміж Азёрамі і Берштамі на Гарадзеншчыне адбыўся бой паўстанцаў з царскімі войскамі, дзе амаль усе касінеры загінулі.
Гарадзенцы Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі атрымалі адмовы з гарвыканкаму на правядзеньне пікетаў 26 красавіка — у чарговую гадавіну чарнобыльскай трагедыі.
Уладзімера Шульжыцкага Смаргонскі раённы суд асудзіў за распаўсюд праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак».
Нягледзячы на тое, што карантын па афрыканскай чуме сьвіней у Беларусі адмянілі яшчэ ў лютым, надалей дзейнічае забарона на ўтрыманьне жывёлы ў прыватных гаспадарках у радыюсе пяці кілямэтраў ад сьвінакомплексаў. Як выжываюць людзі бяз звыклай жывёлы? Што зьмянілася ў пробыце вяскоўцаў?
Больш за 30% прадпрымальнікаў, якія гандлююць мясам на Цэнтральным рынку ў Горадні, прыпынілі дзейнасьць. Прадпрымальнікі кажуць, што неўзабаве іхні бізнэс можа ўвогуле зьнікнуць: рост цэнаў, наступствы афрыканскай чумы і забарона імпарту з Польшчы і Літвы — галоўныя прычыны.
Гарадзенскага журналіста-фрылансэра Алеся Дзянісава Ленінскі суд Горадні прызнаў вінаватым у стварэньні і распаўсюдзе сюжэту з рэжысэрам Алегам Жугждам, які быў паказаны ў тэлеэфіры польскага каналу «Белсат».
Незалежнага журналіста Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэньні часткі 2 артыкулу 22.9 КААП — незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча і Рамана Юргеля аштрафавалі на 25 базавых велічынь (3 мільёны 375 тысяч рублёў). 25 сакавіка яны сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце.
Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэньні часткі 2 артыкулу 22.9 КААП — незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Дзянісаву пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь. Суд адбудзецца 4 красавіка ў Горадні.
На грамадзкага актывіста зь Ліды Станіслава Судніка складзены пратакол «за ўдзел у мітынгу бяз слоў», які нібыта адбыўся 25 сакавіка на гарадзкіх могілках.
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель 25 сакавіка сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце. Такім чынам ушанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасьць з украінскім народам.
Рашэньне Ашмянскага раённага суду аб рээкспарце кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай» у Літву засталося ў сіле. Тацяна Равяка нязгодная з гэтым рашэньнем і мае намер яго абскардзіць.
На Гарадзеншчыне актывістаў у Дзень Волі выклікалі ў міліцыю, перапісвалі прозьвішчы на могілках і забаранілі пікет у Слоніме. А па Нёмане блізу Мастоў у гэты дзень плылі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня ў Гарадзенскі гарадзкі савет высьветлілася, што 16,9% выбарцаў, якія прыйшлі 23 сакавіка на выбарчыя ўчасткі, прагаласавалі «супраць усіх», 3% бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі.
Традыцыйна гарадзенцы штогод пішуць беларускую дыктоўку ў гонар Дня волі. Сёлета дыктоўка ладзілася сёмы раз, і ў якасьці тэксту — гімн Украіны па-беларуску.
У Вялікіх Эйсмантах Бераставіцкага раёну выбары безальтэрнатыўныя, як і ў пераважнай большасьці акругаў на Гарадзеншчыне. Але яўка выбарцаў высокая. Нават датэрмінова за тры дні прагаласавала больш як 170 выбарцаў.
Міліцыянты канфіскавалі адзін нумар праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак».
Нягледзячы на практычна безальтэрнатыўныя выбары на Гарадзеншчыне, назіральнікі адзначаюць, што ўлады імкнуцца любымі шляхамі датэрмінова прыцягнуць выбарцаў на ўчасткі.
Загрузіць яшчэ