Сябра «Вясны» Тацяна Равяка і юрыст Павал Сапелка, які прадстаўляў яе інтарэсы ў судзе, расцэньвалі рашэньне Ашмянскага суду як цэнзуру і будавалі сваю пазыцыю на тым, што было парушана права на свабоду выказваньня і меркаваньня аўтара, што суд не заслухаў усе зацікаўленыя бакі, у дадзеным выпадку — аўтара кнігі.
Паводле Равякі, судзьдзя абласнога суду пры разглядзе справы ўхіліліся ад асноўнай сэнсавай ацэнкі абвінавачаньня, паводле якога кніга Бяляцкага прызнаная выданьнем, якое наносіць шкоду палітычным інтарэсам РБ, дзяржаўнай бясьпецы і маральнасьці грамадзянаў. Галоўнае, на чым засяродзілі ўвагу судзьдзі, — гэта ці была кніга ўвезена для асабістага ці камэрцыйнага карыстаньня, а затрымана было 40 асобнікаў.
Равяка кажа, што адпачатку не спадзявалася выйграць, бо разумела, што справа гучная і датычыць кнігі палітвязьня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Але яе вельмі ўразіла тое, як паводзіў сябе падчас разгляду справы намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога суду Аляксандар Калесьнік.
Равяка: «Судзьдзя папросту перабіваў мяне, не даваў выказацца, даваць нармальна тлумачэньні, як гэтага патрабуе працэдура суду. Ён сыпаў абвінавачаньнямі, уласнымі меркаваньнямі, якія ня маюць адносінаў да сутнасьці справы. Вось такога хамства, шчыра сказаць, я раней ня бачыла, як сёньня ў гарадзенскім судзе. Мяне сёньня ўразіў нават ня столькі працэс па сутнасьці, колькі па форме — якім чынам ён адбываўся».
Летась 3 ліпеня на мяжы ў праваабаронцы Тацяны Равякі мытнікі канфіскавалі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай», якую надрукавалі ў Літве. Тацяна Равяка везла асобнікі для сяброў Бяляцкага. Судзьдзя Ашмянскага раённага суду Тацяна Емельяновіч вынесла рашэньне аб рээкспарце кнігі.