Затрыманьне старшыні Івейскага райвыканкаму Міхаіла Ваўчэцкага і ўзбуджэньне супраць яго крымінальнай справы шырока абмяркоўваюць між сабой жыхары раёну. Стаўленьне да галоўнага раённага начальніка ў людзей супярэчлівае.
Суд над журналістам Андрэем Мялешкам чарговы раз перанесьлі.
83-гадовую Вераніку Сэбасьцяновіч, кіраўніцу Саюзу жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі, вінавацяць у кантрабандзе больш як 70 скрынак з гуманітарнай дапамогай для вэтэранаў Арміі Краёвай.
У Горадні працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у супрацы з замежным СМІ, незаконным вырабе прадукцыі СМІ і яе распаўсюдзе.
Музэй Яўхіма Карскага быў у цэнтры вёскі Лаша, у васьмігадовай школе. Цяпер пра існаваньне музэя і пра самога акадэміка Карскага ў Лашы ведаюць ня ўсе.
Журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі. У два апошнія месяцы на Гарадзеншчыне па падобным артыкуле ўжо асуджаныя двое журналістаў.
Адкрыцьцё новага аргана ў лютэранскай кірсе ў Горадні адбудзецца 7 чэрвеня, праз 70 гадоў пасьля таго, як былы арган быў разабраны ў 1944 годзе, а ў будынку кірхі разьмясьцілі дзяржаўны архіў. У гэты час, з 6 па 8 чэрвеня, у Горадні будзе адбывацца Х Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культур. Аднак у праграму сьвяточных мерапрыемстваў гэтую падзею ўлады не ўключылі.
Карэліцкі раённы суд пакараў Алеся Залеўскага штрафам на 30 базавых велічынь за выраб і распаўсюд інфармацыі для тэлеканалу «Белсат» без адпаведнай акрэдытацыі.
Былы палітвязень з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч ужо паўтара месяца на волі. Пра цяперашняе жыцьцё і новыя праблемы, зь якімі давялося сутыкнуцца ў Ваўкавыску, зь ім размаўляе наш карэспандэнт Міхал Карневіч.
Людзі ўсхвалявана апавядаюць, што адміністрацыя заводу пацьвердзіла намер адсяліць іх да ацяпляльнага сэзону, але куды — ніхто ня кажа.
Слонімскі РАУС адмовіў былому кандыдату ў дэпутаты ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць сябраў выбарчай камісіі, якія, паводле доказаў, якія яна мае, сфальшавалі выбары. Міліцыянты спаслаліся на недасьведчанасьць сябраў камісіі.
Свастыка была намаляваная невядомым чорным колерам на будынку па вуліцы Замкавай, у якім месьціцца Ганаровае консульства Ўкраіны, у самым цэнтры Горадні.
Падпісаны Лукашэнкам указ аб рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці, калі ня ўдасца дамовіцца з уладамі, можа прывесьці да таго, што большасьць прадпрымальнікаў застануцца бяз сродкаў да існаваньня — так лічаць прадпрымальнікі з рынку «Карона» ў Горадні.
Нягледзячы на тое, што сьвежае сьвіное мяса апошнім часам падаражэла амаль на палову, у продажы пачаліся перабоі, асабліва ў раённых гарадках. Людзі зноў становяцца ў чэргі.
На Гарадзеншчыне актывісты кампаніі «За малы памежны рух» дамагаюцца ад улады адказу на пытаньне: калі ўрэшце будзе ратыфікавана пагадненьне з Польшчай і Літвой аб бязьвізавых паездках для жыхароў памежных рэгіёнаў?
Маладафронтаўца Станіслава Рачкеля і ягонага сябра Вячаслава Завінеўскага судзьдзя Алена Тоўсьцік-Самойла прызнала вінаватымі ў дробным хуліганстве. Хлопцы сваю віну адмаўляюць.
Станіслава Судніка і Міхала Бурачэўскага суд папярэдзіў, а Сяргей Трафімчык, Вітольд Ашурак, Мурат Мусаеў, Сяргей Сідарэнка і Юры Дзяшук — аштрафаваныя на 750 тысяч рублёў кожны за тое, што 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ушанавалі памяць дзеячаў БНР.
У Ваўкавыску з двух інтэрнатаў — па вуліцы Панковай, 58 і Калініна, 1 — хочуць выселіць звыш 200 сем’яў
3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы. На Гарадзеншчыне адзіным ацалелым незалежным грамадзка-палітычным выданьнем застаецца «Газэта Слонімская». Праўда, з 2006 году яна ня мае падпіскі празь «Белпошту» і не прадаецца ў кіёсках «Белсаюздруку». Як ёй удаецца выжываць у цяперашніх беларускіх умовах?
У маёнтку «Каробчыцы», што ў аднайменнай вёсцы пад Горадняй, на Першамай вярнулі Савецкі Саюз — з грашыма, піянэрамі ды комплекснымі абедамі. Праўда, выйшла асечка з гімнам — наведнікі не прыгадалі слоў.
Загрузіць яшчэ