Судзьдзя Кастрычніцкага суду Горадні Дзьмітры Кедаль, заслухаўшы сёньня ў судзе сьведку — начальніка аддзелу прафіляктыкі Кастрычніцкага РАУС Андрэя Ганчарова, паведаміў, што суд не атрымаў даведкі з пракуратуры вобласьці, паводле якой выносілася папярэджаньне журналісту Андрэю Мялешку, і таму ня можа прыняць рашэньня.
Журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешку вінавацяць у супрацы з замежным СМІ, незаконным вырабе прадукцыі СМІ і яе распаўсюдзе.
Сёньня ў судзе начальнік прафіляктыкі Кастрычніцкага РАУС Андрэй Ганчароў паведаміў, што рапарт на Мялешку быў складзены на падставе рэгулярнай праверкі сайтаў, падчас якой выявілася, што на сайце Радыё Рацыя быў зьмешчаны матэрыял пад псэўданімам Ігар Мікалаеў. Раней Мялешка карыстаўся такім псэўданімам, за што пракуратура вобласьці выносіла яму папярэджаньне.
На ўдакладняльныя пытаньні адваката Ганчароў патлумачыў, што праверка ў адносінах да Мялешкі не праводзілася, а рапарт адразу быў перададзены ў суд.
Мялешка настойвае, што ня ведае, як ягоны матэрыял трапіў на сайт Радыё Рацыя, бо пісаў ён яго для гарадзенскага сайта 015.by, дзе матэрыял і быў разьмешчаны.
У судзе таксама заслухалі ўладальніка сайта 015.by Сяргея Забалуева, які засьведчыў, што матэрыял Мялешкі ён разьмяшчаў на сваім сайце, але нікому яго для далейшай публікацыі не перадаваў.
Судзьдзя, выслухаўшы сьведак, паведаміў, што ня бачыць магчымасьці прыняць рашэньне, бо суд не атрымаў з абласной пракуратуры даведкі, паводле якой выносілася папярэджаньне журналісту Андрэю Мялешку. Таму разгляд справы перанесьлі на 16 чэрвеня. Гэта ўжо будзе чацьвёртае паседжаньне ў справе Мялешкі.
На Гарадзеншчыне за два месяцы прагучалі два прысуды журналістам-фрылансэрам. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат». Дзянісава асудзілі за інтэрвію з рэжысэрам пра новы спэктакль.
Паводле таго самага артыкула за супрацу з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых велічынь сябра БАЖ Алеся Залеўскага. Той падрыхтаваў матэрыял пра прыватны музэй у Міры, дзе жыхар мястэчка сабраў аўтэнтычных матэрыялаў болей, чым мае дзяржаўны музэй.