Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні на Ганаровым консульстве Ўкраіны намалявалі свастыку


Свастыка была намаляваная невядомым чорным колерам на будынку па вуліцы Замкавай, у якім месьціцца Ганаровае консульства Ўкраіны, у самым цэнтры Горадні.

Сакратарка консульства Вікторыя Рыжыкава паведаміла Свабодзе, што свастыку на сьцяне заўважылі тэхнічныя супрацоўнікі, якія раней за іншых прыйшлі на працу. Яе практычна адразу і замалявалі. Крыж быў намаляваны пад самай шыльдай консульства.

Ганаровага консула на месцы не было і пакуль ніхто не адважыўся афіцыйна пракамэнтававаць інцыдэнт.

Толькі тэхнічная супрацоўніца, спадарыня Людміла, эмацыйна сказала:

«Ну што тут можна думаць? Ідыёты, фашысты, робяць людзям пакасьці на зло, як іх зямля на сабе носіць. Некалькі гадоў таму на другім рагу будынка шыльду ў памяць закатаваных габрэяў таксама запырскалі фарбай. Мы ледзь тады яе адцерлі і вось зноў... Хіба гэта людзі?»

З таго часу, як у Кіеве адбыліся падзеі на Майдане і загінулі людзі, гарадзенцы пачалі прыносіць да Ганаровага консульства Ўкраіны кветкі і запальваць зьнічы, пакідалі запісы ў жалобнай кнізе ў гонар памяці загінулых на Майдане.
Пасьля таго як свастыку замалявалі
Пасьля таго як свастыку замалявалі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG