Адміністрацыя Ваўкавыскага заводу дахавых і будаўніча-аддзелачных машын папярэдзіла жыхароў 180 пакояў інтэрната па вуліцы Панковай, 58, што ўсіх іх будуць высяляць, каб адрамантаваць будынак і перадаць яго на балянс камунальнай маёмасьці. Праўда, людзям не патлумачылі — куды канкрэтна іх адселяць. Гэта ўсіх моцна ўсхвалявала.
Пасьля таго як самі жыхары інтэрната па вуліцы Панковай, 58 забілі трывогу ў СМІ, журналістаў у інтэрнат ужо не прапускаюць. Сёньня размаўляў з жыльцамі побач з будынкам інтэрната проста на вуліцы.
Людзі ўсхвалявана апавядаюць, што адміністрацыя заводу пацьвердзіла намер адсяліць іх да ацяпляльнага сэзону, але куды — ніхто ня кажа.
Спадарыня: «Ніхто ні разу не сабраў сходу, нічога не патлумачылі, як і што павінны з намі рабіць. Нам даводзіцца самім рабіць нейкія здагадкі, карыстацца чуткамі, і ўсё».
Іншая спадарыня: «Учора на заводзе быў сход, і адміністрацыя пацьвердзіла, што ў любым выпадку нас адселяць».
Карэспандэнт: «А куды адселяць?»
Спадарыня: «Работнікам заводу нібыта няма чаго баяцца, бо нешта дадуць, а астатнім...»
Спадарыня кажа, што яна не працуе на заводзе, але 23 гады жыве ў гэтым інтэрнаце.
Спадарыня: «Ну, калі я 23 гады тут жыву, то што мяне, на вуліцу выселіць?»
Гавораць іншыя жыльцы, якія не працуюць на заводзе:
Спадарыня: «Нам прапаноўвалі ў калгас ехаць — СПК „Матвееўцы“ на фэрму даяркамі працаваць. Я запыталася — дзеля чаго я вучылася, каб ісьці на фэрму? Дый цяпер зь дзецьмі ў дэкрэтным адпачынку, куды мне ісьці?»
Спадарыня: «А мяне, да прыкладу, скарацілі на заводзе і сказалі, што нібыта дадуць пакой у старым інтэрнаце. Але там усё развалена, дзіркі ў падлозе. Атрымліваецца, пераедзем туды — будзем за свой кошт рабіць рамонт, а потым нас зноў адселяць. Так?»
На прахадной заводу дахавых і будаўніча-аддзелачных машын мяне сустрэла начальнік аховы, спраўдзіла дакумэнты і пачала тэлефанаваць да начальства. Пасьля кароткіх перамоваў патлумачыла, што дырэктар Іван Янэчак — у камандзіроўцы, а галоўны інжынэр Сяргей Барысевіч з прычыны занятасьці ня можа мяне прыняць.
У Ваўкавыскім райвыканкаме размаўляю з начальнікам ЖКГ Сьвятланай Савінок. Яна патлумачыла, што кіраўніцтва заводу ўжо некалькі гадоў таму зьвярнулася з просьбай перадаць інтэрнат на балянс камунальнай маёмасьці.
Аднак з 2006 году існуе прадпісаньне пажарнай службы — усталяваць у інтэрнаце пажарную сыгналізацыю. У заводу сродкаў няма, і адміністрацыя прадпрыемства шукае спосабу, як гэта зрабіць. Да ўсяго, усталёўваць пажарную сыгналізацыю можна, толькі выселіўшы людзей. А без пажарнай сыгналізацыі выканкам ня можа прыняць інтэрнат на свой балянс.
Спадарыня Савінок кажа, што ейныя службы вывучалі гэта пытаньне і большасьці жыльцоў няма чаго хвалявацца, бо паводле закону іх ніхто на вуліцу ня мае права выселіць.
Савінок: «На сёньняшні дзень мы прааналізавалі сытуацыю, і зь ліку тых, хто там жыве, недзе 150 наймальнікам, калі іх будуць высяляць, павінны паводле закону даць іншае жыльлё. Што да астатніх, то калі ў некага скончыўся тэрмін дамовы найманьня, альбо перасталі працаваць на прадпрыемстве, альбо ня маюць іншых ільготаў, то іхнія справы трэба разглядаць».
Пытаюся — ці мае магчымасьць завод альбо горад даць жыльлё адразу 150 наймальнікам, калі інтэрнат усё ж будзе адсяляцца?
Такіх рэзэрваў ні ў гораду, ні тым больш у заводу няма. Але спадарыня Савінок зьвяртае ўвагу на тое, што адміністрацыя заводу на працягу шэрагу гадоў, маючы прадпісаньні, ня толькі не выконвала іх, не адсяляла паступова жыльцоў, а да нядаўняга часу нават працягвала засяляць новых.
Савінок: «Калі ў балянсатрымальніка ў такім стане інтэрнат, то, напэўна, трэба было займацца гэтым мэтанакіравана, тым больш што мы з 2011 году давалі ім такія адказы, што інтэрнат трэба ставіць на капітальны рамонт, і прасілі, каб паціху расьсялялі жыльцоў. Але яны гэтага не рабілі, а наадварот, плянамерна засялялі. І вось з 2011 году цяпер толькі адзін пакой вольны ў інтэрнаце. А што, за тры гады нельга было хаця б 10 пакояў вызваліць? Яны не займаліся гэтым».
Вось такое атрымліваецца замкнёнае кола вакол інтэрната па вуліцы Панковай, 58 у Ваўкавыску.

Нам прапаноўвалі ў калгас ехаць — СПК „Матвееўцы“ на фэрму даяркамі працаваць