Паводле Судніка, у судзе яны настойвалі, што не праводзілі мітынгу, а папросту ўшанавалі памяць беларускіх дзеячоў: запалілі зьнічы, усклалі кветкі і разгарнулі сьцяг.
Аднак, паводле міліцэйскага пратаколу, разгарнуўшы на могілках бел-чырвона-белыя сьцягі, падсудныя ператварылі рытуальнае мерапрыемства ў палітычнае. На гэтай падставе ўшанаваньне і палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.
Суднік: «Так, суд прыняў да ўвагі міліцэйскі пратакол, але, відаць, і нас моцнымі парушальнікамі не палічылі. Прынялі да ўвагі, што я ў пэнсійным веку, а Міхал Бурачэўскі — інвалід, і толькі папярэдзілі, што таксама рэдка здараецца. Дый астатнія хлопцы атрымалі штрафы не такія, як звычайна атрымліваюць за падобныя акцыі».
Грамадзкія актывісты зь Ліды і Лідзкага раёну Станіслаў Суднік, Сяргей Трафімчык, Вітольд Ашурак, Міхал Бурачэўскі, Мурат Мусаеў, Сяргей Сідарэнка і Юры Дзяшук 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ушанавалі памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну. На могілках яны запалілі зьнічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.
На могілках былі людзі ў цывільным, якія перапісалі іхнія прозьвішчы. Праз тыдзень на ўдзельнікаў склалі пратаколы і перадалі ў суд.