Беларускі рубель умацоўваецца да даляра 11 дзён запар. Калі ў канцы сакавіка даляр у абменьніку можна было ўбачыць па 2,7 рубля, то цяпер яго можна набыць па 2,45. Глядзім, з чым гэта зьвязана і ці апусьціцца даляр да 2,2, як у пачатку сакавіка.
Свабода параўнала, як распаўсюджваўся COVID-19 у Беларусі і ў суседніх краінах.
Найбольш пра каранавірус беларусы пыталіся 3 красавіка, калі ў Беларусі быў 351 выпадак заражэньня і 4 сьмерці. Найчасьцей інфармацыю пра каранавірус і пнэўманію шукаюць жыхары Віцебскай вобласьці.
Белстат апублікаваў дадзеныя перапісу-2019 па жыхарах гарадоў, абласьцей і раёнаў. Свабода паглядзела, дзе стала меней жыхароў і з чым гэта можа быць зьвязана.
Масавае заражэньне вірусам, напад зомбі ці нашэсьце іншаплянэтнікаў, цунамі або мэтэарыт – усё гэта сюжэты фільмаў, дзе чалавечая цывілізацыя гіне ад той ці іншай навалы. А які сюжэт створаны спэцыяльна пад вас, давайце разьбярэмся.
Ложкаў беларускіх лякарнях хопіць на кожнага 124-га жыхара Беларусі. Лекараў у краіне — 41 на 10 тысяч чалавек. Глядзім, як беларусы, паводле Белстату, забясьпечаныя мэдыцынскай дапамогай падчас пандэміі.
Усясьветная эканоміка цярпіць крызіс з прычыны пандэміі, а дзяржавы трацяць рэзэрвы на падтрыманьне сваёй эканомікі. Штогод Беларусь бярэ крэдыты ў іншых краін. Але ці працягнецца гэта ва ўмовах пандэміі і ці вытрымае беларуская эканоміка без замежнай падтрымкі?
У беларускіх школах дзецям падоўжылі вакацыі, але настаўнікі надалей ходзяць на працу, а дзеці — у школьныя лягеры ды гурткі. Разьбіраемся разам з настаўнікамі, што рабіць з вучобаю падчас пандэміі.
Найбольшая сьмяротнасьць ад каранавірусу сярод суседзяў Беларусь пакуль ва Ўкраіне — 2,88%. У Беларусі — 1,86%. Параўналі сьмяротнасьць ад COVID-19 у Беларусі і ў суседзяў
27 лютага ў Беларусі выявілі першага хворага на COVID-19. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 6 красавіка выпадкаў каранавірусу ўжо 700, 13 чалавек памерлі. Глядзім з дапамогай графіку, як па краіне распаўсюджваўся вірус.
У час эпідэміі ў крамах у Менску вырасьлі цэны. Глядзім, што падаражэла найбольш і з чым гэта зьвязана.
Штраф за парушэньне карантыну, лекары ідуць дадаткова працаваць валянтэрамі, а зь лёгкай формай каранавірусу хварэюць дома. Свабода распытала лекара з Ізраілю Натана Цімкіна, як там змагаюцца з пандэміяй.
Для беларускай эканомікі цяперашняя эпідэмія можа быць «як развал СССР: ВУП зьменшыцца, зьнізіцца зьнешні гандаль, будзе дэвальвавацца рубель». Свабода паспрабавала спрагназаваць, якім можа быць постэпідэмічнае «дно» для беларускай эканомікі.
«Трэба працаваць» — такі агульны пасыл двух выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі, які катэгарычна супраць увядзеньня карантыну. Але ці так страшны карантын для беларускай эканомікі? Разьбіраемся з экспэртамі.
ЗША выдзеляць Беларусі 1,3 мільёна даляраў, усяго на 6 краін «Усходняга партнэрства» ЭЗ выдаткоўвае 140 мільёнаў эўра, яшчэ 900 мільёнаў даляраў Беларусь просіць у МВФ. А на што ў гэты час траціць грошы сама Беларусь?
Найперш падаражэе рыба, а некаторыя тавары могуць нават зьнікнуць. Гандлёвыя сеткі маюць праблемы з завозам харчоў праз закрытыя межы.
Свабода сабрала 5 нечаканых лічбаў пра беларусаў падчас сусьветнай пандэміі каранавірусу.
Турызм — першае, па чым ударыла эпідэмія каранавірусу. Закрытыя межы, спыненыя туры, немагчымасьць вывесьці грошы турапэратараў — усё гэта адбілася на ім наўпрост. Свабода разабралася, наколькі пандэмія паўплывае на турызм і як яго ўратаваць.
У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі і Саюзе турыстычных арганізацый прапанавалі ўраду ўвесьці для турыстычных кампаній падатковыя вакацыі ды іншыя паслабленьні ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Многія банкі спынілі выдачу крэдытаў фізычным асобам, іншыя паднялі працэнтныя стаўкі на іх. Што адбываецца ў банкаўскай сфэры і ці сталі людзі браць крэдыты на грэчку, разьбіраемся з экспэртам.
Загрузіць яшчэ