Найбольшая сьмяротнасьць ад каранавірусу сярод суседзяў Беларусь пакуль ва Ўкраіне — 2,88%. У Беларусі — 1,86%. Параўналі сьмяротнасьць ад COVID-19 у Беларусі і ў суседзяў.
У поўным памеры можна глядзець тут
Паводле афіцыйных лічбаў Міністэрства аховы здароўя Беларусі, сьмяротнасьць ад каранавірусу ў Беларусі — 1,86% (ад колькасьці ўсіх захварэлых). Гэта менш, чым ва Ўкраіне (2,88%) і ў Польшчы (2,33%), але больш, чым у Літве (1,66%) і Расеі (0,74%). Найменшы паказчык пакуль у Латвіі (0,18%), там ад каранавірусу загінуў адзін чалавек.
У Беларусі ад COVID-19 памерлі 13 чалавек. Агульная колькасьць захварэлых — 700 чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ