27 лютага ў Беларусі выявілі першага хворага на COVID-19. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 6 красавіка выпадкаў каранавірусу ўжо 700, 13 чалавек памерлі. Глядзім з дапамогай графіку, як па краіне распаўсюджваўся вірус.
27 лютага ў Беларусі зафіксавалі першы выпадак каранавірусу, яго завёз студэнт з Ірану. Яшчэ некалькі сутак пасьля гэтага больш хворых не станавілася. Пра новыя выпадкі паведамілі толькі 2 сакавіка — захварэлых было 3.
Ужо 20 сакавіка інфікаваных было 69, праз тыдзень — 152. Міністэрства аховы здароўя ня кожны дзень паведамляла статыстыку, таму ў графіку адзначаны толькі тыя дні, калі зьяўляліся новыя зьвесткі.
З 1 красавіка пачаўся рэзкі рост колькасьці захварэлых. З 157 да 700 за 6 дзён.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ