Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінспорту прапанавала льготы для турызму на час эпідэміі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пандэмія каранавірусу найперш ударыла па сфэры турызму, які цяпер фактычна не працуе, бо межы пазакрываліся. У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі і Саюзе турыстычных арганізацый прапанавалі Міністэрству эканомікі ўвесьці для турыстычных кампаній падатковыя вакацыі ды іншыя паслабленьні.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Мінспорту прапануе ўвесьці падатковыя вакацыі для сфэры турызму, а таксама зьніжкі на арэнду.

«Мы прапанавалі абвясьціць падатковыя вакацыі, зьнізіць арэндную плату, прапанавалі выдзяляць ільготныя крэдыты, даць адтэрміноўкі па тэрмінах вяртаньня сродкаў грамадзянам», — пералічвае некаторыя захады прэс-сакратар Мінспорту і турызму Ўладзімер Несьцяровіч.

У Саюзе турыстычных арганізацый сьпіс такіх захадаў даўжэйшы.

«Увядзеньне падатковых вакацый, мараторый на ўсе віды падаткаў з улікам плацяжоў у ФСАН для ўсіх сфэраў турызму, гатэляў і для транспартных кампаній. Таксама гэта павінна тычыцца прадпрыемстваў, якія прадаюць сувэнірную прадукцыю, бо яны ў крытычнай сытуацыі, — кажа дырэктар Саюзу турыстычных арганізацый Аляксандар Копанеў. — Таксама мы прапаноўвалі зьнізіць базавую стаўку арэнднай платы, а для тых, у каго свае памяшканьні, — зьнізіць падатак на зямлю. Таксама Нацбанк мог бы зьнізіць камісійныя падчас грашовых пералічэньняў. У сфэры рэгуляваньня варта ўвесьці адтэрміноўку плацяжоў».

Турыстычная сфэра складае сёньня 2,2% ВУП Беларусі. Пандэмія каранавірусу можа прывесьці да вялікіх стратаў у гэтай галіне эканомікі, кажуць адмыслоўцы.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG