Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 6000 новых ложкаў і гімнастычныя дываны за 167000$. Што выйграюць ад Эўрагульняў студэнты і спартоўцы


Алімпійскія гульні ў Рыё, ілюстратыўнае фота
Алімпійскія гульні ў Рыё, ілюстратыўнае фота

Эўрапейскія гульні, якія пройдуць у Беларусі сёлета ў чэрвені, будуць каштаваць бюджэту як мінімум 72 мільёны даляраў. Яшчэ 36 мільёнаў на гульні выдзеліў са свайго фонду Аляксандар Лукашэнка. Свабода паглядзела, што абновяць за гэтыя грошы.

Абставяць Студэнцкую вёску мэбляй

Як і падчас усясьветнага чэмпіянату па хакеі, які праходзіў у Беларусі ў 2014 годзе, турыстаў і спартоўцаў паселяць у Студэнцкай вёсцы ў Менску. Дзеля гэтага ў інтэрнаты набудуць новую мэблю і ня толькі.

З тэндэраў, якія знаходзім на сайце дзяржзакупак, вынікае, што ў Студэнцкую вёску набудуць:

  • 397 камплектаў жалюзі на вокны (цана не пазначана);
  • 5877 ложкаў і матрацаў (цана не пазначана);
  • 161 насьценную вешалку ў вітальню (цана не пазначана);
  • 322 паліцы пад люстэрка ў прыбіральню (цана не пазначана);

У спартовыя залі набудуць абсталяваньне для боксу, гімнастыкі і самба

Адна з тратаў бюджэту на Эўрагульні — спартовы інвэнтар, які набываюць пад правядзеньне гэтых спаборніцтваў. У спартовыя залі арганізацыя «Белспортзабеспячэньне» закупляе:

  • дыван для мастацкай гімнастыкі за 30 тысяч даляраў;
  • тры дываны для аэробікі за 97 тысяч даляраў;
  • чатыры дываны для спаборніцтваў па самба за 24 тысячы даляраў;
  • татамі для каратэ на 640 квадратных мэтраў за 18 тысяч даляраў;
  • два баксёрскія рынгі, 24 баксёрскія мяхі і 6 стоек за 87 тысяч даляраў;
  • тры гімнастычныя дываны за 167 тысяч даляраў;
  • шэсьць разьміначных баксёрскіх рынгаў за 65 тысяч даляраў;
  • спартовае абсталяваньне для бадмінтону на 135 тысяч даляраў.

Агулам спартовага абсталяваньня зьбіраюцца набыць на 620 тысяч даляраў, і гэта толькі тыя тэндэры, якія зьявіліся за 5 месяцаў да гульняў.

У «Белспортзабесьпячэньні» карэспандэнта Свабоды запэўнілі, што ўсё абсталяваньне застанецца пасьля гульняў у Беларусі. А як яго разьмяркоўваць, паміж якімі спартовымі залямі ці школамі, будзе вырашаць Міністэрства спорту і турызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG