Алана — актывістка «Моладзевага блёку», гаворыць па-беларуску, а ў яе праграме — прапановы разабрацца з абавязковым разьмеркаваньнем, законам аб адтэрміноўках і «антынаркатычным» артыкулам 328. Марыя балятуецца ад БРСМ, ходзіць на хакей з Лукашэнкам, а ў 2018 выйграла конкурс «Міс Беларусь».