Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі, Гарэцкі і Хашчавацкі ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Статкевіча


Мікалай Статкевіч падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты на мінулых выбарах, архіўнае фота 2010 году
Мікалай Статкевіч падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты на мінулых выбарах, архіўнае фота 2010 году

Штаб руху салідарнасьці «Разам» у падтрымку Мікалая Статкевіча сабраў подпісы больш за 200 чалавек, якія пагадзіліся стаць сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

У ініцыятыўную групу ўвайшлі вядомыя дзеячы беларускай культуры і навукі Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Сяргей Законьнікаў, Юры Хашчавацкі, Уладзімер Халіп, Зінаіда Бандарэнка, Валер Мазынскі, Аляксандар Тамковіч, Лявон Вольскі. На заклік кіраўніка штабу — Мікалая Аўтуховіча — кампанію падтрымалі былыя палітвязьні Славамір Адамовіч, Аляксандар Атрошчанкаў, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, Артур Фінькевіч і маці зьніклага 15 гадоў таму Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая.

«Згодна зь беларускім заканадаўствам ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча павінна быць зарэгістраваная. Але таму, што Аляксандар Лукашэнка баіцца гэтага вядомага беларускага палітыка, хутчэй за ўсё, улады чарговы раз парушаць закон і адмовяць у рэгістрацыі групы. Таму вельмі важна, што пад лёзунгам кампаніі — „Без вызваленьня кандыдата ў прэзыдэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязьняў і поўнага аднаўленьня іх у правах ніякія выбары ў Беларусі ня могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі“ — стварылася рэальная аб’яднаная апазыцыя», — паведамляецца ў прэс-рэлізе штабу Руху салідарнасьці «Разам», які займаецца фармаваньнем ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча.

Рух cалідарнасьці «Разам» зьяўляецца адным зь сямі беларускіх суб’ектаў, якія аб’ядналіся вакол вылучэньня Мікалы Статкевіча на пасаду прэзыдэнта. Таксама ў кааліцыю ўваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Народная Грамада»), АГП, БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Рух за дзяржаўнасць і незалежнасьць Беларусі, «Малады фронт» і прафсаюз РЭП. Штаб руху салідарнасьці «Разам» ачольвае Мікалай Аўтуховіч, а каардынатарам ініцыятыўнай групы зьяўляецца жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG