Скарга на бязьдзейнасьць дзяржаўнага органа па арганізацыі выбараў накіраваная ў суд Маскоўскага раёну Менску.
25 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прыняў даверчыя лісты швэдзкага амбасадара Марціна Обэрга і заявіў, што «надышла пара аднавіць поўнафарматнае супрацоўніцтва са Швэцыяй».
Таваразварот Беларусі і Расеі ў 1-м квартале ўпаў на 32 адсоткі. Каб выйсьці з крызісу, Беларусі трэба пераарыентаваць свае эканамічныя сувязі і зьмяніць усю эканамічную палітыку, перакананы экспэрт Барыс Жаліба.
Сёньня на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю сталі даступныя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове. Абітурыенты здавалі гэты прадмет 14 чэрвеня.
Праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі кажа, што забурэньні ў Ерэване выкліканыя палітычнымі чыньнікамі — людзі выйшлі пратэставаць супраць засільля расейскага капіталу ў Армэніі.
Аўтар скандальнага фільму «Сэлфі-салдаты» пра ўдзел расейскіх вайскоўцаў у вайне ў Данбасе распавёў пра свой досьвед працы ў зоне баёў.
Беларуска Надзея Кучар, салістка Пермскага тэатру опэры і балету, якая стала пераможцай Міжнароднага конкурсу опэрных сьпевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе, дала эксклюзіўнае інтэрвію Свабодзе.
Славацкі палітык Павал Дэмэш спадзяецца адзначыць шасьцідзесяцігодзьдзе разам са сваім сябрам і аднагодкам Мікалаем Статкевічам, калі той будзе ўжо на волі.
Сёньня ў Баку пройдзе цырымонія адкрыцьця першых Эўрапейскіх гульняў. Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) заклікала лідэраў эўрапейскіх краінаў абумовіць свой удзел у цырымоніі вызваленьнем палітычных зьняволеных.
Замест збору подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты, сябры БХД будуць зьбіраць подпісы за вызваленьне Мікалая Статкевіча і рэфармаваньне сыстэмы аховы здароўя Беларусі.
Яшчэ адзін аўтамабіль, набыты валянтэрамі ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» адпраўляецца ў зону баявых дзеяньняў у Данбас, дзе ўвойдзе ў парк Першага добраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова.
«Я стаўлюся да Алеся як да сапраўднага героя», — заявіў у інтэрвію Свабодзе аўтар дакумэнтальнага фільму рэжысэр Эрлінг Борген.
У Беларусі фонд «Алея расейскай славы» ўсталяваў бюсты Пушкіна, Кутузава, Суворава, Кузьняцова і Маргелава, а ў Рэчыцы паставіў памятны знак расейскім «воінам-лякальнікам».
Як успрынялі шорт-лістэры прэміі імя Ежы Гедройця Сяргей Дубавец, Андрэй Гуцаў і Антон Францішак Брыль сваю паразу ў літаратурным конкурсе?
Першы пункт беларускай Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне — у залі чаканьня харкаўскага вакзалу.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека ў адмысловай заяве па Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі назвала Юрыя Рубцова палітычным зьняволеным.
Намінант на прэмію Ежы Гедройця Віктар Казько лічыць, што маладая беларуская літаратура апынулася ў мастацкай паўзе, бо кожны мае магчымасьць выдаць кнігу за свой кошт.
Адзін з намінантаў на прэмію Ежы Гедройця Альгерд Бахарэвіч заклікае не ўспрымаць пакаленьне савецкіх пісьменьнікаў як «жывых клясыкаў», як безумоўны і неаспрэчны аўтарытэт.
У Палацы мастацтва стартаваў Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015», які будзе цягнуцца 30 і 31 траўня.
Загрузіць яшчэ