На жыхароў комплексу «Маяк Менску», якія 27 студзеня выйшлі на пікет супраць няякаснага будаўніцтва, былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Былы дэсантнік, мянчук Сяргей Ланавенка разам з 6 паплечнікамі выйшаў на пікет у падтрымку Расеі, які адбыўся 4 лютага на плошчы Незалежнасьці. Тады ў якасьці арганізатара акцыі выступіў рух НОД.
Актывістка Вольга Мікалайчык са сваім паплечнікам зладзілі пэрформанс на ганку Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», за два апошнія дні праваахоўнікі склалі 4 пратаколы на актывістаў, якія зьбіралі подпісы за адмену дэкрэту № 3.
Менскі літаратар Арамаіс Мірак’ян, армянін па паходжаньні, у інтэрвію Свабодзе распавёў, чаму беларуская для яго — мова сэрца, а таксама падзяліўся сакрэтамі творчай энэргіі.
Сёньня а шостай раніцы ў Данецку быў забіты камандзір батальёну данецкіх сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві.
4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.
Пасьля інцыдэнту 31 студзеня, калі пэнсіянэрка Галіна Ігнатовіч узьлезла на будаўнічы кран у знак пратэсту супраць зносу свайго дому, пракуратура пастанавіла не высяляць Ігнатовічаў да 6 лютага.
Галіна Ігнатовіч зьбіраецца працягваць дамагацца кампэнсацыі за знос свайго дому ў Менску.
1 лютага ў Менску адбылося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Хто адказны за пагаршэньне сытуацыі на Данбасе і якімі могуць быць наступствы баёў паблізу Аўдзееўкі? Сытуацыю для Свабоды камэнтуюць экспэрты з Кіева і Масквы.
У кампаніі-забудоўніку «Тапас» пракамэнтавалі сытуацыю зь сёньняшнім пратэстам Галіны Ігнатовіч.
Сям’ю Галіны Ігнатовіч, якая на знак пратэсту залезла на будаўнічы кран, да 6 лютага ня будуць высяляць зь іхняга дому ў раёне Лебядзіны, бо пракуратура прыпыніла рашэньне аб высяленьні.
Народны майстар, аўтар драўляных скульптур Іван Супрунчык зь вёскі Цярэблічы на Століншчыне робіць помнік габрэям, расстраляным у 1942 годзе ва ўрочышчы Хабішчы пад Альшанамі.
Паводле праваахоўных органаў, цягам апошніх двух гадоў чыноўнік атрымаў больш за 20 тысяч даляраў і 25 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў у якасьці хабару за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампэтэнцыю.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Дзяніс Лаўнікевіч. Паводле яго, Кныровіч учора ўвечары пайшоў на допыт у якасьці сьведкі ў адну з сілавых структураў і не вярнуўся.
Прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч прыбыў у Менск з афіцыйным візытам, які працягнецца да 27 студзеня.
На нарадзе 24 студзеня Аляксандар Лукашэнка дазволіў паставіць за мяжу 1,8 млн кубамэтраў неапрацаванай драўніны.
Творца, якога на радзіме лічаць ключавой фігурай інтэлектуальнага жыцьця, падзяліўся зь беларускай інтэлігенцыяй сваімі поглядамі, датычнымі нацыянальнай ідэнтычнасьці, і расказаў, чым «мяккая сіла» лепшая за барыкады.
Падчас праверкі на будоўлі менскага стадыёну «Дынама» Камітэт дзяржкантролю выявіў незаконнае выдаткаваньне больш як 600 тысяч рублёў зь бюджэтных сродкаў.
Загрузіць яшчэ