Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманы бізнэсовец Аляксандар Кныровіч


Аляксандар Кныровіч
Аляксандар Кныровіч

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Дзяніс Лаўнікевіч.

Паводле яго, Кныровіч учора ўвечары пайшоў на допыт у якасьці сьведкі ў адну з сілавых структураў і не вярнуўся. Верагодна, бізнэсовец затрыманы на 72 гадзіны.

Як напісаў Лаўнікевіч, «тэлефон у яго адключаны». Сваякі затрыманага не паведамляюць журналістам падрабязнасьцяў. Сябры зьвязваюць затрыманьне зь бізнэсам Кныровіча.

Паводле інфармацыі СМІ, Кныровіч цяпер находзіцца ў СІЗА КДБ.

Прадстаўнік КДБ Дзьмітры Пабяржын сказаў Свабодзе: «Прэсавая служба ведамства ніякай інфармацыяй адносна магчымага затрыманьня прадпрымальніка Кныровіча не валодае».

Аляксанар Кныровіч — заснавальнік групы кампаніяў «Сармат-СТІ», апекаваўся беларускімі стартапамі.

Акрамя вядзеньня бізнэсу, Кныровіч актыўна выступаў у беларускіх і расейскіх мэдыя ў якасьці экспэрта.

Сьледчы камітэт пакуль не пацьвердзіў факту затрыманьня.

Аляксандар Кныровіч — менскі бізнэсовец, сузаснавальнік групы кампаній «Сармат-СТІ», уладальнік бара Bristle, «бізнэс-анёл», інвэстар, блогер. Атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністраваньня MBA ў Вышэйшай школе бізнэсу Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Суўладальнік шэрагу кампаніяў у сфэрах энэргетыкі, дэвэлапмэнту, мас-мэдыя, івэнт-мэнэджмэнту. Адзін з заснавальнікаў будаўнічага холдынгу «Сармат», заснавальнік ТАА «Сармат Тэрма Інжынірынг».

Інвэстар больш як дзясятка бізнэс-праектаў, у тым ліку Арт-хостэла TRAVELER, сеткі ювэлірных салёнаў ORO ды іншых. Старшыня праўленьня Супольнасьці бізнэс-анёлаў і вэнчурных інвэстараў «БАВІН».

У сярэдзіне 2015 году Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту www.kyky.org, падставай стаў матэрыял Аляксандра Кныровіча, зьмешчаны на рэсурсе. Ведамству не спадабалася, як аўтар трактаваў Дзень Перамогі для беларусаў.

«Я стаўлюся да сытуацыі пагана, — казаў тады Свабодзе Аляксандар Кныровіч. — Па сутнасьці: мая публікацыя не абражала ні вэтэранаў, ні памяць пра вялікую перамогу савецкага народу. Я з глыбокай павагай стаўлюся да подзьвігу велізарнай масы людзей. Аднак, як чалавек дарослы, адукаваны, заклікаў задумацца, чым менавіта была тая перамога для нашага народу. Заклікаў асэнсаваць зь сёньняшняга дня ролю пэўных асобаў і кіраўніцтва савецкай дзяржавы ў тых падзеях. І, вядома, маё асабістае сфармаванае меркаваньне: Дзень Перамогі павінен быць днём памяці аб усіх, хто загінуў, днём смутку. Ня думаю што ў гэтым можна знайсьці абразу памяці народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG