Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін са сваякоў жанчыны.
Сама Галіна была шпіталізаваная зь пераахаладжэньнем пасьля таго, як пяцёра ратаўнікоў залезьлі на кран і ўгаварылі яе спусьціцца. Цяпер зь ёй у шпіталі знаходзіцца сын.
Жыхарка Лебядзінага правяла на кране ўсю ноч: яна забралася туды яшчэ ўвечары 30 студзеня, але вядома пра гэта стала толькі сёньня ўранку. Пад кранам яна пакінула ліст з патрабаваньнямі.
Ігнатовіч такім чынам спрабавала дабіцца справядлівай кампэнсацыі за знос свайго дома: будынак на 116 м², у якім прапісана 11 чалавек, зьбіраецца зьнесьці кампанія «Тапас» дзеля будаўніцтва комплексу «Алімпік Парк». Забудоўнік прапанаваў кампэнсаваць дом трыма няновымі кватэрамі.