Зьміцер Бартосік наведаў месца масавага расстрэлу мірных жыхароў партызанскай брыгадай імя Фрунзэ.
Зьміцер Бартосік наведаў Ашмяншчыну, дзе жыве невялікая цыганская супольнасьць, і зьдзейсьніў сваю мару — прасьпяваў разам з цыганкай.
Вёска Будзічы яшчэ паўстагодзя таму славілася сваімі майстрамі. Тут выраблялі калаўроты, кросны і шафы. Сюды прыяжджалі купцы з Латвіі і Літвы. Што засталося ад былой славы Будзічаў?
Колькі дзён павінна цягнуцца сапраўднае беларускае вясельле? Колькі за дзень можна зарабіць у былым калгасе? І навошта саветы забралі ў вёскі Яблонцы імя? Пра гэта ў чарговым «Падарожжы Свабоды» са Зьмітром Бартосікам. Мы едзем у Докшыцкі раён. У вёску Гарадзішча.
Карэспандэнт Свабоды Зьміцер Бартосік наведаў Макаравічы і Кіякова. Там ён сустрэў чалавека, якому было зьяўленьне сьвятога Яна, а таксама адкрыў новае імя палітвязьня і зразумеў, што вабіць маладога мастака прыяжджаць у амаль памерлыя вёскі.
Невядомыя эпізоды зь дзейнасьці партызанскага камандзера Дзьмітра Дзенісенкі, больш вядомага як Міцька, у перадачы Зьмітра Бартосіка
Карэспандэнт Свабоды Зьміцер Бартосік наведаў вёскі Докшыцкага раёну ды пагутарыў з жыхарамі, да якіх тройчы на тыдзень прыяжджае аўтакрама.
Падарожжа Свабоды ў вёску Гатаўшчына Глыбоцкага раёну.
Тапонім Котаўка многія менчукі даведаліся ўпершыню летась — у сувязі з супрацьстаяньнем паміж рымска-каталіцкім касьцёлам, які атрымаў зямлю пад будаўніцтва храма ў гэтай самай Котаўцы, і «зялёнымі», якія вырашылі ўстаць сьцяною на абарону некалькіх дзясяткаў таполяў.
На Астравеччыне мала хто не адкажа на пытаньне — хто такі Алесь Юркойць? Можа быць, гэта самы знакаміты чалавек рэгіёну.
«І саленьні, і марынаваныя грыбы, і бульба, і ягады, і казінае малако, і квашаная капуста, і кампоты, і сала, і свойскія кілбасы. А яшчэ тут можна пачуць ідэальную прыродную беларускую мову».
Падляшша ўсё больш для беларусаў пераўтвараецца ў краіну-гіпэрмаркет, у спажывецкі рай, у край зьніжак і акцыяў. Толькі для нямногіх Падляшша — краіна «Бардаўскай восені» і «Басовішча». Для мяне быць на Падляшшы і не заехаць да якога-небудзь беларускага творцы — гэта дарэмна зьезьдзіць на Падляшша.
Вёска Ражкоўка, што ў Камянецкім раёне, у 1942-м годзе магла паўтарыць лёс Хатыні. Але загад аб зьнішчэньні адмяніў нямецкі маёр. Якому, па легендзе, у небе явілася божая маці. Ці жывуць у ражкоўцы сьведкі таго цуду?
Аказваецца, савецкія вайскоўцы яшчэ доўга пасьля 56-га году называлі вугорцаў «мірным насельніцтвам». Як быццам магло быць і ня мірнае. Пра Вугоршчыну і ня толькі слухайце чарговае падарожжа свабоды. Гэтым разам мы едзем у Стоўпню, што на Рагачоўшчыне.
Сафія бачыла свайго першынца. Першыя паўгода. Другога дзіцяці яна ня бачыла наагул. Сваіх дзяцей маці ведае, па сутнасьці, навобмацак і па голасе.
Далёка ня ўсе пэнсіянэры ў Беларусі чакаюць падвышэньня пэнсій і моляцца на галоўнага начальніка. Некаторыя жывуць паўнавартасным творчым жыццём з працы рук сваіх. Як жыхар нарачанскай вёскі Шкленікова Міхаіл Чарняўскі.
Загрузіць яшчэ