Прафэсія паштара — адна з самых прыемных прац у сьвеце. Асабліва калі ты вязеш прыемнаму чалавеку вялікі і дарагі падарунак. Нядаўна я пабыў такім шчасьлівым паштаром. Адвёз пасылку ад нашага радыё ў горад Рагачоў.
На пачатку беларускай незалежнасьці да мяне з Волагды прыехаў бацька. І дужа азадачыў мяне, абазваўшы Беларусь краінай цеснай. «Я, — казаў, — амаль фізычна адчуваю беларускія цесныя межы. Што гэта за краіна, дзе ў цягніку нельга выспацца?» З тае пары я шмат ежджу па Беларусі. І не перастаю зьдзіўляцца яе вялікасьці.
Дзень нараджэньня паэта — добрая нагода ўзяць з паліцы ягоную кнігу і знайсьці нешта новае нават у знаёмых вершах. Асабліва калі паэт фізычна не жыве. Асабліва калі гэты паэт сапраўдны.
Падарожжа ў Ціхінічы, што пад Рагачовам.
Калі вы ў любой пошукавай сыстэме заб’яце словы «Давыд-Гарадок» і «будынкі», дык першае, што пабачыце, — двухпавярховы, сіні дыхтоўны стары дом, дзе да нядаўняга часу была гасьцініца.
На культурнай мапе Беларусі зьявіўся новы адрас. Фэст «Дах» у Грушаўцы. У гонар Тадэвуша Рэйтана. Беларускага шляхціча, які адзіны спрабаваў не дапусьціць першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Памятаеце Міхася Мартышэнку? Фэрмэра з Блоні, якому летась саўгас не даваў зямлі для пашы? Дык вось — падобна да таго, што зямля тая застанецца за саўгасам надоўга. Пакуль саўгас не разваліцца.
Дзіўна, але самую выразную беларускую мяжу я пабачыў на Ўсходзе. Зрэшты, чаму дзіўна? Якія могуць быць гістарычныя межы на Захадзе — унутры Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай?
Сёлета спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэньня аднаго забытага паэта. 11 ліпеня 1911 году ў вёсцы Рачканы, што каля Ляхавіч, нарадзіўся Іван Патаповіч, паэт Янка Чабор.
Экскурсія па навакольлі ад Зьмітра Мароза, настаўніка гісторыі ў вёсцы Вялікія Вераб’евічы, які ведае пра свой родны край усё, што можна ведаць, сваіх пошукаў ніколі не спыняе і гатовы дзяліцца сваімі ведамі заўжды і з кожным.
Падарожжа памяці Ігара Канановіча.
«Малая Кракотка — адна з найпрыгажэйшых вёсак, што мне давялося бачыць за ўсё жыцьцё». Так пісаў пра гэтую вёску Ўладзімір Караткевіч. І клясык меў рацыю. І Вялікая і Малая Кракотка ляжаць у маляўнічай нізіне. Але Кракотка славіцца ня толькі сваімі краявідамі.
Які ж беларус ня ведае пра знакамітага сэлекцыянэра з-пад Шаркоўшчыны Івана Сікору, які ўзбагаціў Беларусь новымі сартамі яблык. Але музэй пра яго стаў камусьці косткай у горле.
Пайсьці на беларускі футбол у Нясьвіжы, дзе цяпер гуляе клюб «Гарадзея» — гэта эстэтычная асалода. З трыбуны ж адкрываецца цудоўны від на даўнейшы радзівілаўскі парк.
Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана. Ці памятаюць сьвятара на ягонай радзіме, ў мястэчку Гарадзея? Пра гэта чарговае падарожжа Зьмітра Бартосіка.
У вёску Будзенічы мяне паклікаў таварыш, старадароскі гісторык Віталь Юрэвіч. Як можна не паехаць у адну з самых старажытных вёсак у раёне? Ідучы па бязьлюднай вуліцы вялікай некалі вёскі, цяжка паверыць, што яшчэ пасьля вайны тут жыло паўтысячы чалавек.
У 2013 годзе дзяржава нічога не зрабіла дзеля юбілею паўстаньня Кастуся Каліноўскага. І гонар нацыі ў той год, па сутнасьці, уратавалі некалькі чалавек…
Адразу на ўезьдзе ў вёску з боку Краснага падарожнік бачыць кароўнікі, на адным зь якіх мясцовы мастак намаляваў ордэн Айчыннай вайны з гвардзейскаю стужкаю.
У вёсцы Капланцы, дзе нарадзіўся Мікола Равенскі, адразу хочацца фатаграфаваць усё, што бачыш. Некалі вялікае мястэчка, дзе жыла тысяча жыхароў, разьляглося на высокіх пагорках.
У 1983 годзе галоўным гітом Савецкага Саюзу была песьня Эдуарда Ханка «Вы шуміце, бярозы». На верш Ніла Гілевіча. Я гэтую песьню ўзгадаў у Гайне. У мястэчку, дзе Гілевіч вучыўся ў школе і дзе ў школьным музэі ёсьць экспазыцыя, прысьвечаная паэту.
Загрузіць яшчэ