Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білі і задавалі бязглуздыя пытаньні. Двух былых памежнікаў судзяць за дзедаўшчыну


Раман Гладкі (зьлева, у чорным) і Сяргей Гузееў
Раман Гладкі (зьлева, у чорным) і Сяргей Гузееў

Суд у Гомлі пачаў разгляд крымінальнай справы за дзедаўшчыну ў памежных войсках.

27 чэрвеня ў судзе Гомельскага раёну пачалося паседжаньне па справе двух памежнікаў, якія служылі ў вайсковай частцы № 1242, на мабільнай заставе «Новая Гута». Абвінавачаньне сьцьвярджае, што 20-гадовы Раман Гладкі і 22-гадовы Сяргей Гузееў білі малодшых салдатаў на памежнай заставе і зьдзекаваліся зь іх.

У Гомлі «дзеда» з унутраных войскаў пакаралі 2,5 гадамі «хіміі»

Нядаўніх прызыўнікоў яны прымушалі рабіць па сотні прысяданьняў, адцісканьняў, задавалі бязглуздыя пытаньні, на якія салдаты павінны былі даваць «правільныя» адказы. Пыталіся «Чым адрозьніваецца трактар ад памідора?», «На чым стаіш?», «Хто трапіў?», «Куды трапіў?» і іншыя. За «няправільныя» адказы радавым «прабівалі лася» — білі на скрыжаваных каля ілба далонях.

У справе сем пацярпелых

Пацярпелыя
Пацярпелыя

​Абвінавачаньне былыя вайскоўцы прызнаюць часткова. Яны кажуць, што такія дзеяньні ня мелі на мэце гвалт ці прыніжэньне, а нібыта падтрымлівалі вайсковыя традыцыі і «ўмацоўвалі маральны дух» навічкоў.

Усё пра гвалт у войску

Паводле вэрсіі пракуратуры, абвінавачаныя прыніжалі шарагоўцаў, каб прадэманстраваць сваю «ўяўную перавагу» і «ілжывае лідэрства». Іх дзеяньні былі накіраваныя на «незаконную падтрымку вайсковых традыцый». Для таго каб ісьці спаць, радавыя мусілі атрымаць адмысловы дазвол ад «дзядоў» — адказаць на шэраг бязглуздых пытаньняў, і «адбіцца» — вытрымаць удары па скрыжаваных каля ілба руках. Пасьля сотні адцісканьняў некаторыя пацярпелыя трацілі прытомнасьць. Сьледзтва прызнала пацярпелымі 7 вайскоўцаў.

Хацелі наладзіць «таварыскія адносіны» і так жартавалі

Раман Гладкі (зьлева, у чорным) і Сяргей Гузееў
Раман Гладкі (зьлева, у чорным) і Сяргей Гузееў

​Падсудны Сяргей Гузееў заявіў у судзе, што абвінавачаньне прызнае часткова. Але сказаў, што і ўдараў было менш, і не кулакамі білі салдатаў, а далонямі.

«Усё гэта было зь іх дазволу, добраахвотна. Гэта было ў форме жарту, чорнага вайсковага гумару. Спачатку мы ў іх спыталіся — ці згодныя яны падтрымліваць вайсковыя традыцыі? Яны згадзіліся. Усе ведаюць, што гэта такое — дзедаўшчына. І мэта нашых дзеяньняў была неяк зблізіць малодшы прызыў, наладзіць таварыскія адносіны, умацаваць іх маральны дух», — тлумачыў на судзе былы «дзед».

Ён заявіў, што адзін зь нядаўніх прызыўнікоў адмовіўся «падтрымліваць традыцыі» — і яму за гэта нічога не было.

«Паслухаць абвінавачаньне — дык усё блага. Насамрэч усё было лепш. Мы бязглуздыя пытаньні задавалі па-добраму, са сьмехам, і яны таксама адказвалі са сьмехам. У нас не было намеру прыніжаць іх», — казаў на судзе Сяргей Гузееў.

Пацярпелыя трацілі прытомнасьць пасьля адцісканьняў

Пацярпелыя
Пацярпелыя

​Тое, што пацярпеламу зрабілася блага пасьля адцісканьняў, абвінавачаны патлумачыў «малым аб’ёмам лёгкіх» у салдата.

«Прабачце, але памежныя войскі — элітныя. Навошта туды прызываць людзей з малым аб’ёмам лёгкіх ці высокім ціскам? Мы ня ведалі пра іх праблемы са здароўем. Дый ніхто не прымушаў іх да геройства — хай бы сказалі, што ім блага, спынілі б адцісканьні», — сказаў суду абвінавачаны.

Пасьля завядзеньня крымінальнай справы высьветлілася, што абвінавачаны па стане здароўя сам не павінен быў служыць у войску.

На чарзе ў судовым паседжаньні допыт другога абвінавачанага, пацярпелых і сьведак.

Больш за 20 салдатаў тэрміновай службы асудзілі з пачатку году

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча атрымала ў беларускім грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдатаў, сталі пераглядаць вынікі сьледзтва па некалькіх дзясятках ужо закрытых крымінальных спраў, заведзеных пасьля выпадкаў суіцыдаў і траўмаваньня салдатаў тэрміновай службы.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG