Вёску Чырвоны Кастрычнік на беразе Дняпра 27 ліпеня перадалі «ў добрыя рукі». Дзесяць гадоў таму паселішча заняпала з натуральных прычынаў. Старыя жыхары памерлі, маладыя даўно зьехалі ў горад.
Прадпрымальніцу Лілію Калюжную ў Гомлі ведаюць бадай усе, хто мае творчыя, турыстычныя і спартовыя «актыўнасьці». У бізнэс яна прыйшла ў 90-х як «муза свайго мужа». Цяпер сама займаецца арганізацыяй фэстаў, кіруе крэатыўнай прасторай, добра зарабляе і выдатна адпачывае.
Жыхар Мазыра Андрэй Рабешка адбывае 18-гадовы тэрмін за нанясеньне раненьняў тром супрацоўнікам міліцыі. Яны на досьвітку ў чорных масках прыйшлі да хаты Андрэя. Паводле асуджанага, ён з нажом абараняўся ад невядомых.
На іх больш за 100 злачынстваў, у тым ліку 20 забойстваў і 4 спробы забойства, рэкецірства, захопы закладнікаў, падпалы кіёскаў і дамоў прадпрымальнікаў, якія адмаўляліся плаціць даніну, гвалтаваньні.
Улады вырашылі «ўшчыльніць» жыхароў Навабеліцкага раёну Гомля. Летась спроба уціснуць шматпавярховы дом сярод старой забудовы не была пасьпяховай — жыхары мікрараёну актыўна выказаліся супраць. Улады адступілі. Праз год чыноўнікі прапанавалі новую канцэпцыю забудовы на вуліцы Піянэрскай.
Веткаўскі раён трэці раз за два гады рыхтуецца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі. Ён меўся прыехаць на адкрыцьцё новай птушкафабрыкі ў сьнежні 2016-га. Чакалі яго і на гадавіну чарнобыльскай трагедыі ўвесну 2017-га. Цяпер мясцовыя кажуць, што «дакладна прыедзе» 26 ліпеня.
На абяцаныя бясплатныя піцу і марозіва сабраліся 200 чалавек.
За апошнія сем гадоў у жыцьці Ганны Пячынінай адбылося шмат зьменаў. Яна нарадзіла трэцяе дзіця — сына. Выйшла на сцэну тэатру. Зьнялася ў вядомым фільме «Дэбют». Незвычайна тое, што ўсе гэтыя падзеі адбыліся ў калёніі, дзе Ганна адбывала пакараньне.
«За што так з маім Радзівонам? Ён жа не вар’ят! А там ён дакладна здурэе!», — плача ягоная маці.
Навукоўцы шукаюць новыя лекі ад раку, лекары пішуць пра шкоду мяса ці карысьць цукру. На Палесьсі дагэтуль спрабуюць даць рады хваробам замовамі і зёлкамі. Свабода выправілася ў Янаўскі раён на Берасьцейшчыне, каб пашаптаць зьляк (пярэпалах) і зьняць сурокі.
На каталіцкі фэст у Будслаў сёлета прыйшлі пешшу каля 2 тысяч пілігрымаў. Яны рухаліся з розных куткоў Беларусі
1 ліпеня стала вядома, што на ўсходзе Ўкраіны загінуў ураджэнец Гомля. 21-гадовы Раман Бязрукаў ваяваў на баку так званых «ЛДНР».
У 1960-х гадах каля вёскі Ляскавічы (Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці) высадзілі Леніна. Стогадовы юбілей правадыра пралетарыяту адзначылі, пасадзіўшы 150 тысяч бяроз і хвой. Вершаліны дрэў утвараюць слова «Ленін».
Суд Буда-Кашалёўскага раёну не задаволіў скаргу грамадзяніна Расеі Ўладзімера Траўтэра на дзеяньні супрацоўнікаў аддзяленьня па грамадзянстве і міграцыі. Расейца, які пражыў у Беларусі 26 гадоў, міліцыя высылае за правапарушэньні.
33-гадовы жыхар Гомля Кірыла Раманаў загінуў на аўрале перад прыездам кіраўніка Беларусі. Ён працаваў кіроўцам ратавальнага атраду Гомельскага хімзаводу. У дзень сьмерці Кірылу і ягоных калегаў адправілі мыць кароўнікі, бо меўся прыехаць Аляксандар Лукашэнка.
Мінінфармацыі адказала на зварот прадстаўнікоў пралайфэрскіх арганізацый, якія пісалі ў адміністрацыю прэзыдэнта, Савет Міністраў і парлямэнт. Заяўнікі патрабавалі забараніць у СМІ «прапаганду ЛГБТ-ідэалёгіі».
Гомельскі раённы савет скасаваў дазвол будоўлі на месцы брацкага магілы ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны.
Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну сабралі каля тысячы подпісаў супраць дазволу пабудаваць аптэку на месцы брацкага пахаваньня чырвонаармейцаў.
Кандуктары перад рэйсам замарожваюць ваду і ўкручваюць бутэлькі ў паперу. Трактарысты косяць сена ад ранку да ночы пры +55 у кабіне — ратуюцца гартам і цярпеньнем. Будаўнікі кажуць пра сваю працу: «Пекла натуральнае!»
Работнікі філіялу Ўпраўленьня будаўнічай індустрыі і камплектацыі ААТ «Гомельпрамбуд» дагэтуль не атрымалі красавіцкага заробку.
Загрузіць яшчэ