У міліцыю жыхар Гомля зьвяртацца ня будзе, бо ня хоча браць на сябе адказнасьць за лёс іншага чалавека.
У Гомлі 13 верасьня са школы № 15 звольнена настаўніца пачатковых клясаў. Яна пагражала вучню 4 клясы, што стукне яго партай, брудна лаялася і абражала малалетняга. Вечарам 13 верасьня ў школе прайшоў бацькоўскі сход.
15-гадовы Улад вучыўся ў 9 клясе школы ў вёсцы Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёну. 12 верасьня ён памёр на перапынку. Паводле Сьледчага камітэту, «школьніку стала блага, ён самлеў». Аднак школьнікі кажуць, што Ўлада стукнуў аднаклясьнік.
Суд Савецкага раёну Гомля разглядае крымінальную справу за распаўсюджваньне псыхатропных рэчываў.
Былы міліцыянт абвінавачваўся ў хуліганстве, перавышэньні ўлады, бязьдзеяньні службовай асобы і зьнішчэньні дакумэнта.
У Гомлі судзяць былога супрацоўніка міліцыі Багдана Масьціча з аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РАУС. 9 верасьня ён выступіў у судзе з апошнім словам.
Пасьля прызнаньняў Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, што прадстаўнікі сілавых структураў займаліся фальсыфікацыямі крымінальных спраў, сталі вядомымі дэталі некаторых спраў.
Вучні школы ў Шыічах (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласьці) замест традыцыйнай лінейкі да Дня ведаў былі эвакуіраваныя. Іхнюю школу «замініраваў» невядомы. Аднак міліцыя не знайшла выбуховага прыстасаваньня.
Праз абыякавасьць дактароў Юля нарадзілася зь цяжкою хваробаю — дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Дзяцінства правяла ў вазку. Аднак пасьля навучылася хадзіць, вывучылася на псыхоляга і цяпер дапамагае «здаровым» людзям быць шчасьлівымі.
Пракурор Гомельскай вобласьці Віктар Марозаў апратэставаў у прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду пастанову аб высылцы жыхара Буда-Кашалёўскага раёну грамадзяніна Расеі Ўладзімера Траўтэра.
29 жніўня Гомельскі абласны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу Гомельскага хімзаводу. Іхны супрацоўнік — ратавальнік Кірыла Раманаў загінуў у 2017 годзе пры аўральных працах перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. Бацькі спаганялі з хімзаводу маральную шкоду.
У Беларусі штогод пазбаўляюць віду на жыхарства некалькі тысяч іншаземцаў. Часта такім людзям няма куды вяртацца, бо ўся іх сям’я — у Беларусі. Высылка абарочваецца для іх трагедыяй. У нікуды дэпартавалі і 70-гадовую ўкраінку Людмілу Лазар.
13–14 верасьня ў Калінкавіцкім раёне пройдзе традыцыйны фэст народнага гумару «Аўцюкі». Паводле ж «Беларускага славянскага камітэту», у гэты ж час у Аўцюках пройдзе «Мерапрыемства традыцыйнай культуры славян „Рарог“».
Жыхар Мазыра, інвалід-вазочнік Віталь Кавалёў, калі зразумеў, што мясцовыя ўлады яму не дапамогуць, змайстраваў прыстасаваньне, каб выбірацца на вуліцу праз вакно другога паверху. Сваёй вынаходкай ён сёньня падзяліўся з Аляксандрам Лукашэнкам — даслаў ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта.
Восем жыхароў 535-тысячнага Гомля адгукнуліся на прапанову атрымаць беларускамоўную адукацыю. Улетку Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны разьмясьціла рэкляму адукацыі на роднай мове ў гарадзкіх тралейбусах і на білбордзе.
Сваякі жанчын, якія адбываюць пакараньне ў гомельскай калёніі № 4, заяўляюць, што 24 жніўня там адбыўся пажар. Згарэлі шафы з асабістымі рэчамі жанчын, ніхто не пацярпеў.
Пракуратура Лоеўскага раёну праверыла дзейнасьць лягераў адпачынку і працы дзяцей, студэнцкіх атрадаў і выявіла парушэньні заканадаўства. Падлеткі працавалі на прадпрыемствах без дамоваў, спэцыяльнай вопраткі і сродкаў бясьпекі.
Грамадзянін Расеі, жыхар Хойнікаў Сяргей Рэзчык застанецца ў Беларусі. Хойніцкая міліцыя, а ўсьлед за ёй і раённы суд прынялі рашэньне аб высылцы расейца зь Беларусі на 10 гадоў за правапарушэньні. Гомельскі абласны суд 20 жніўня адмяніў гэтыя рашэньні.
Гомельскі блогер Максім Філіповіч, які займеў папулярнасьць на хвалі «дармаедзкіх» пратэстаў у Беларусі, заявіў, што зьехаў за мяжу. «Ганіць мяне, я думаю, будзе няправільна. Я лічу, што маю права, бо я хоць нешта рабіў», — сказаў у відэа блогер.
Летась школьнік прыйшоў на дзіцячы хакейны турнір зь сякерай і нажамі. Пры ператрусе дома ў яго знайшлі патроны.
Загрузіць яшчэ