Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч-бацька балятуецца ў Менскім раёне, а Гайдукевіч-сын — у Менску


Сяргей Гайдукевіч, падчас прэзыдэнцкай перадвыбарчай праграмы
Сяргей Гайдукевіч, падчас прэзыдэнцкай перадвыбарчай праграмы

Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч на верасьнёўскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе балятавацца па месцу жыхарства ў Менскім раёне, паведаміў Свабодзе сын палітыка Алег Гайдукевіч. Гэта вёска Сёмкава і іншыя населеныя пункты паблізу.

Гайдукевіч-малодшы, які зьяўляецца першым намесьнікам лідэра партыі, таксама зьбіраецца ісьці ў дэпутаты. І таксама па месцу жыхарства — у Ленінскім раёне сталіцы. А партыйныя кандыдаты заяўляюцца сёлета ў кожнай са 110 выбарчых акругаў.

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

«У гэтай выбарчай кампаніі ў ЛДП будуць тры істотныя адметнасьці — распавядае Алег Гайдукевіч. — Першая — бальшыня нашых кандыдатаў упершыню ўдзельнічаюць у парлямэнцкіх выбарах. Гэта невыпадкова, за апошнія пару гадоў у ЛДП прыйшло шмат моладзі. Таму тых, хто прэтэндэнтаў, для якіх сёлетнія выбары стануць другімі ці трэцімі можна літаральна пералічыць на пальцах.

Другая адметнасьць у тым, што многія прэтэндэнты на дэпутацкі мандат вырашылі не абмяжоўвацца толькі партыйным вылучэньнем. Яны ствараюць ініцыятыўныя групы і будуць зьбіраць подпісы грамадзянаў. Чаму мы так робім? Мы думаем, што трэба добра „пераараць“ сваю акругу, пазнаёміцца з выбарцамі.

Асабіста я таксама маю сваю ініцыятыўную групу. У ёй ужо 100 чалавек. Паводле закону агітаваць пры зборы подпісаў нельга. Але ж пэўныя элемэнты агітацыі, як ні круці, тут прысутнічаюць. Таму я і многія мае калегі хочам гэтым скарыстацца. Час траціць нельга.

Трэцяя адметнасьць — наяўнасьць вялікай колькасьці жанчын сярод прэтэндэнтаў. Іх у нас — 30%. Гэта пасьпяховыя людзі, якія спалучылі і сям’ю, і дзяцей, і працу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG