Грамадзкія актывісты рыхтуюць зварот да папы Рымскага ў справе арыштаванага каталіцкага сьвятара Ўладзіслава Лазара.
Жыхары менскага мікрараёну Курасоўшчына распачалі збор подпісаў у абарону саду, якому пагражае зьнішчэньне. У адпаведнасьці з ухваленым гарадзкімі ўладамі праектам, на гэтым месцы павінны зьявіцца тры шматпавярховікі.
У менскім мікрараёне Курасоўшчына прайшоў несанкцыянаваны сход жыхароў дамоў завулка Каржанеўскага, якія пратэстуюць супраць пабудовы на месцы парку ля Бальніцы хуткай дапамогі трох шматпавярховікаў.
У Менску дэфіцыт будаўнікоў — ад 3,5 да 5 тысяч чалавек. Не здымаюць праблемы і БРСМ-аўскія будатрады: многія рабіць на будоўлі ня хочуць.
Міністар архітэктуры: «Будзе існаваць толькі сыстэма каштарыснага цэнаўтварэньня, і сам каштарыс будзе выбудаваны паводле рэсурсных нормаў».
Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні скаргі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» на Міністэрства юстыцыі. Лідэры «Гавары праўду» прасілі, каб адмова Мін’юсту зарэгістраваць кампанію была прызнана незаконнай і скасавана.
У Вярхоўным судзе Беларусі распачаліся слуханьні паводле скаргі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі.
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» выступае з ініцыятывай аб унясеньні зьмяненьняў у закон «Аб органах унутраных спраў РБ».
У Валожынскім раёне пад Менскам распачаўся спартова-культурніцкі фэстываль незалежных журналістаў «БАЖынкі-2013».
Наведнікі рынку асьцерагаюцца набываць сьвіное мяса, асьцерагаючыся сьвіной чумы, і часьцей набываюць ялавічыну і мяса птушкі
Вярхоўны суд Беларусі абвесьціць свой вэрдыкт па скарзе аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары» 1 жніўня.
Менскі гарадзкі суд адмовіў пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску ў задавальненьні касацыйнай скаргі адносна кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
У Менску завяршыліся ўрачыстасьці з нагоды 1025-годзьдзя хрышчэньня Русі.
Памер фінансавых выдаткаў залежыць ад канфэсійнай прыналежнасьці
У Менску завяршыўся Шосты зьезд беларусаў сьвету, арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
У Менску распачаўся 6-ты зьезд беларусаў сьвету, арганізаваны Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“».
У Менску 23–24 ліпеня пройдзе Шосты зьезд беларусаў сьвету.
Міністэрства юстыцыі папярэдзіла грамадзкае аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва». Падставай для гэтага сталася выступленьне лідэра аб’яднаньня Анатоля Шумчанкі на рынку «Ждановічы» падчас папераджальнага страйку прадпрымальнікаў 27 чэрвеня.
У Беларусі з 12 ліпеня падвышаюцца цэны на цукар, хлеб і гарэлку. Напярэдадні гэтыя прадукты ў крамах карысталіся падвышаным попытам.
«Калі золатавалютныя рэзэрвы краіны цягам некалькіх месяцаў зьмяншаюцца, то зразумела, што доўга такая сытуацыя працягвацца ня можа».
Загрузіць яшчэ