У Менску адбылося разьвітаньне з гукарэжысэрам Радыё Свабода Ўладзімерам Сакульскім. Ён памёр раптоўна ад хваробы сэрца на 60-м годзе жыцьця.
У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завяршыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай.
У Будславе адбываюцца ўрачыстасьці з нагоды 400 годзьдзя абраза Маці Боскай Будслаўскай.
Падарожныя нататкі карэспандэнткі Радыё Свабода, якая разам зь пілігрымкай ідзе на Будслаўскі фэст.
Трэці дзень пілігрымкі — гэта новыя 25 кілямэтраў шляху. Сьпякота яшчэ большая, чым у мінулыя дні. Аднак пілігрымаў ад гэтага ня меншае, а толькі штодня более
Падарожныя нататкі карэспандэнткі Радыё Свабоды Галіны Абакунчык, якае ідзе разам зь пілігрымамі зь Менску ў Будслаў.
1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася дваццаць трэцяя пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася 23-я пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
Лекара вышэйшай катэгорыі Івана Шэгу са Слоніма звольнілі пасьля 30-гадовай працы траўматолягам. Адміністрацыя Слонімскага раённага шпіталя адмовілася працягнуць зь ім кантракт, не зважаючы на недахоп спэцыялістаў.
У Менску адбыўся чацьвёрты фэстываль беларускамоўнай рэклямы «АD.NAK!».
26 чэрвеня — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, абвешчаны ААН. У Беларусі колькасьць наркаманаў імкліва расьце, перш за ўсё за кошт моладзі.
Грамадзкае аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» абвясьціла пра аднадзённы папераджальны страйк, які мае адбыцца 27 чэрвеня.
Дэпутаты Дзярждумы Расеі на заканадаўчым узроўні плянуюць увесьці крымінальную адказнасьць за крытыку дзеяньняў Чырвонай арміі падчас вайны з гітлерызмам.
Распараджэньнем кіраўніка краіны ад 1 ліпеня на 10,2% будуць падвышаныя працоўныя пэнсіі. Пэнсіянэры заяўляюць, што, каб кампэнсаваць страты ад інфляцыі, пэнсіі трэба падвышаць прынамсі удвая.
З нагоды дня нараджэньня народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава беларуская дэмакратычная грамадзкасьць ушанавала ягоную памяць у Менску.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасьці зь ім, колькасьць чыноўнікаў прэзыдэнцкай адміністрацыі мае скараціцца на 25%. Адмыслоўцы заяўляюць, што скарачэньне чыноўніцкага апарату адбываецца галоўным чынам на паперы.
У Менску адбылося разьвітаньне з журналістам Свабоды, вядомым мовазнаўцам Юрасём Бушляковым. У апошні шлях яго праводзілі пад бел-чырвона-белым сьцягам.
З прычыны фінансавых цяжкасьцяў многія беларусы адмаўляюць сабе ў адпачынку. Калі на пачатку 90-х гадоў на замежныя курорты выяжджала каля мільёна чалавек, то два гады таму — каля 100 тысяч. Цяпер лічба мае вырасьці да 500 тысяч.
У Менску шпарка растуць кошты на рынку жытла: за апошнія паўтара месяца — з 1,5% да 5%. Адмыслоўцы прагназуюць, што тэндэнцыя росту захаваецца і надалей, калі ня будзе зьменаў у дзяржаўнай палітыцы жыльлёвага будаўніцтва.
Загрузіць яшчэ