Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя «Гавары праўду»: дубль трэці. Зноў беспасьпяховы


Уладзімер Някляеў: Пара брацца за галаву
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:44 0:00

Уладзімер Някляеў: Пара брацца за галаву

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні скаргі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» на Міністэрства юстыцыі. Лідэры «Гавары праўду» прасілі, каб адмова Мін’юсту зарэгістраваць кампанію была прызнана незаконнай і скасавана.

Яшчэ ў першы дзень судовага разгляду лідэр «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў заявіў, што трэцяя адмова ў рэгістрацыі кампаніі сьведчыць пра палітычную матываванасьць дзеяньняў Мін’юсту, і выказаў меркаваньне, што Вярхоўны суд падтрымае ягонае рашэньне. Чаканае збылося, пракамэнтаваў абвешчанае судом рашэньне спадар Някляеў:

«Яшчэ раз пацьвердзілася мая празорлівасьць і досьвед стасункаў з юрыспрудэнцыяй сёньняшняга палітычнага рэжыму. Я ўчора абсалютна
сёньня я склікаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы яшчэ аднаго, ужо чацьвёртага ўстаноўчага сходу
ўгадаў. Ну, а калі больш сур’ёзна, то гэта дадае нам складанасьцяў у працы праз тое, што дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў нас лічыцца крымінальным злачынствам і за гэта можна нават трапіць у турму. Таму ўжо сёньня я склікаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы яшчэ аднаго, ужо чацьвёртага ўстаноўчага сходу дзеля чацьвёртай спробы рэгістрацыі. Я разумею, што ўсё гэта марна, пакуль ня сыдзе сёньняшні палітычны рэжым, але скласьці рукі і нічога не рабіць таксама не выпадае з тых жа прычын, якія я назваў».

Днямі Вярхоўны Суд не падтрымаў аналягічную скаргу да Міністэрства юстыцыі ад заснавальнікаў грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары». Заснавальнікі кампаніі заяўляюць, што таксама будуць працягваць спробы рэгістрацыі, а адзін з ініцыятараў, актывіст партыі «Справядлівы сьвет» Уладзімер Ухналёў гэтак пракамэнтаваў пазыцыю вышэйшых дзяржаўных структураў у адносінах да грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі:

«Сёньня дзяржава не зацікаўленая ў тым, каб грамадзяне стваралі грамадзкія арганізацыі для абароны сваіх правоў. Таму любая такая спроба з боку грамадзкасьці сустракае супраціў з боку ўладаў і парушэньне Канстытуцыі, дзе запісана, што грамадзяне маюць права на свабоду стварэньня сваіх асацыяцый. І гэта дзяржаўная палітыка, бо ўлада сёньня перадусім зацікаўленая, каб людзі заставаліся сам-насам і ніякіх аб’яднаных дзеяньняў зь іхняга боку не было».

Сыстэматычныя адмовы ў рэгістрацыі грамадзкіх арганізацыяў адмыслоўцы разглядаюць як палітыку цяперашняй улады. Сэрыю адмоваў у рэгістрацыі атрымала і партыя «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Адзін зь яе лідэраў, Віталь Рымашэўскі, бачыць за гэтым пэрспэктыву крымінальнага ціску на актывістаў грамадзянскай супольнасьці:

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
«Тое, што дзейны беларускі рэжым не рэгіструе ніякія грамадзкія арганізацыі, гэтым самым ён забясьпечвае сабе дадатковую „легальную“ магчымасьць рэпрэсіяў: крымінальнага перасьледу і судовых працэсаў. Гэткім чынам яны трымаюць у падвешаным стане літаральна ўсе арганізацыі, незалежна ад іх пазыцыі — зьнешнепалітычнай ці ўнутрыпалітычнай. Гэта такая агульная стратэгія перасьледу ўсіх без выключэньня ў Беларусі».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» быў пазбаўлены афіцыйнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў Беларусі ў выніку актыўнай праваабарончай дзейнасьці, а лідэр «Вясны» Алесь Бяляцкі ўжо два гады за кратамі. Юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч становішча недзяржаўнага грамадзянскага сэктару ў Беларусі пракамэнтаваў гэтак:

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
«Праваабаронцы ўжо неаднойчы адзначалі, што ў Беларусі права на асацыяцыі і на рэгістрацыю грамадзкіх арганізацыяў дыскрымінаванае. Фактычна няма ніякай магчымасьці зарэгістраваць арганізацыю, калі такая пазыцыя рэжыму. Улады нават ня надта саромеюцца, паказваючы, што гэта частка палітычнага чыньніку і палітычнага гандлю. Праваабарончы цэнтар „Вясна“ сам ня раз спрабаваў легалізавацца і зарэгістравацца, але пасьля шматлікіх, абсалютна абсурдных адмоваў мы прынялі рашэньне, што мы больш не хаваемся. І для нас гэта не праблема, што мы не зарэгістраваныя. Няхай цяпер гэта будзе праблема для ўладаў, што праваабаронцы ў Беларусі вымушаныя дзейнічаць нелегальна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG