Кампанія «Права выбару», арганізаваная шэрагам незалежных дэмакратычных партыяў і рухаў, абвясьціла набор назіральнікаў за мясцовымі выбарамі. Кіраўніцтва кампаніі заяўляе пра неабходнасьць кантролю за галасаваньнем, удзельнікі назіраньня кажуць пра бессэнсоўнасьць гэтай працы ў цяперашніх умовах.