«Права выбару» плянуе кантраляваць законнасьць ходу выбараў, пачынаючы ад датэрміновага галасаваньня і заканчваючы апошнім днём. Гэта мае адбыцца на тых 500 участках, дзе балятуюцца прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі. Дзеля гэтага ўжо сабралі 890 назіральнікаў, але сябры кампаніі заклікаюць далучацца новых валянтэраў, якіх агулам павінна быць 1200 чалавек. Прадстаўнік «Права выбару», намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў перакананы ў неабходнасьці незалежнага назіраньня:
«Адна з мэтаў кампаніі — уцягваньне ў актыўную палітычную дзейнасьць як найбольшай колькасьці людзей, раней не заангажаваных альбо слаба ангажаваных у палітыку. Спачатку яны прыходзяць да назіраньня, а затым — да актыўнай палітычнай дзейнасьці. Гэта таксама адна з мэтаў нашай кампаніі — разбурэньне апатыі».
Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў для кампаніі «Права выбару» — першая выбарчая кампанія, але традыцыйная акцыя незалежнага кантролю за галасаваньнем на выбарах усіх узроўняў. Некаторыя ўдзельнікі кампаніяў з уласнага досьведу пераканаліся ў безвыніковасьці назіральніцкай працы. Адзін зь іх — былы сябра Беларускага народнага фронту, шматразовы ўдзельнік выбараў у якасьці кандыдата і назіральніка Юры Пальчэўскі:
«Са свайго вопыту магу сказаць, што пачынаючы з 2000-х гадоў — усё там „схоплена“. Калі ў камісіі няма свайго чалавека, які будзе назіраць за сталом падчас падліку галасоў, куды якія бюлетэні складаюцца, то ўсё назіраньне — дурнота. Удзел у выбарах — яшчэ большая дурнота. Каго трэба — таго і абвесьцяць, гэта вырашаецца на ўзроўні ня ведаю якім — хто павінен быць у гэтых саветах, і яны там ёсьць. Таму я лічу гэтае назіраньне абсалютна бессэнсоўным».
Меркаваньні апазыцыйных палітыкаў і палітолягаў наконт удзелу дэмакратычных сіл у назіраньні за галасаваньнем падзяляюцца гэтаксама, як і наконт удзелу ў самой выбарчай кампаніі. Палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што незалежнае назіраньне ўсё ж павінна быць:
«Зразумела, што ў беларускіх умовах назіраньне ня можа дасягнуць кардынальных мэтаў, бо жорсткая аўтарытарная сыстэма абмяжоўвае гэтыя магчымасьці. А зь іншага боку — казаць, што гэта бессэнсоўны занятак, таксама не выпадае, бо назіраньне ўсё ж стварае для ўладаў пэўны дыскамфорт і вымушае іх трымацца хоць некіх умоўнасьцяў. Бо інакш, калі ніхто не пільнуе і ня сочыць, то рукі цалкам разьвязаныя. Таму я мяркую, што такі падыход, што ня будзем удзельнічаць у фарсе ці назіраць за фарсам — ён цалкам лье ваду на млын улады. Няхай апазыцыя і незалежныя назіральнікі ня могуць зрабіць цудаў, але нават фіксацыя і статыстыка — усё гэта будзе запатрабавана калі ня зараз, дык пазьней».