Камандзір базы ваенна-паветраных сіл Украіны Бэльбэк захоплены пасьля штурму базы расейскімі войскамі. Паводле Reuters, камандзір базы вывезены зь яе для перамоваў пасьля таго, як расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю з выкарыстаньнем бронетэхнікі і аўтаматычнай зброі.
Сьведкі чулі выбухі і страляніну. Украінскі палкоўнік Юлій Мамчур паведаміў, што адзін украінскі вайсковец быў паранены пры штурме базы — аднаго з апошніх ваенных аб’ектаў у Крыме, які заставаўся пад кантролем Украіны.
Як інфармуе кіраўнік мэдыя-цэнтру Мінабароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязьнёў, ваенныя адмовіліся выканаць выстаўлены ім ультыматум: здацца на працягу гадзіны. Расейскія вайскоўцы пасьля гэтага пайшлі на штурм.
Уладзіслаў Селязьнёў паведамляе таксама аб здачы расейскім ваенным базы ў Новафёдараўцы. Украінскія салдаты пакінулі яе пасьля штурму, у якім удзельнічалі і так званыя «цітушкі». Журналістаў выгналі з базы і забаранілі да яе набліжацца. Раней гэтай частцы таксама быў выстаўлены ультыматум.
У суботу ж камандуючы Ваенна-марскімі сіламі Ўкраіны Сяргей Гайдук расказаў, што прадуктаў харчаваньня на заблякаваных украінскіх караблях у крымскім возеры Донузлаў хопіць на 10 сутак. Усяго ў Крыме — паводле контр-адмірала — заблякавана 30 % баяздольнага флёту Ўкраіны.

Post by Yuriy Krivenko.