Ад Чырвонага касьцёла ў Менску 2 ліпеня выправілася роварная пілігрымка ў Будслаў.
Каля трох сотняў вернікаў выправіліся ў штогадовую пешую пілігрымку зь Менску ў Будслаў. У першую суботу ліпеня там адбудзецца традыцыйны каталіцкі фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.
Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай выступіў з пратэстам супраць удзелу расейскіх войскаў у парадзе 3 ліпеня ў Менску, прысьвечаным 70-годзьдзю вызваленьня Беларусі ў другой усясьветнай вайне.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд грамадзянскага пазову супраць пракуратуры ў справе абароны Курапатаў.
Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай заклікае неабыякавых людзей падтрымаць акцыю салідарнасьці з украінскім народам.
Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суду Нясьвіскага раёну адносна актывісткі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальлі Бордак і адправіў заведзеную на яе адміністрацыйную справу на новы разгляд.
Кіраўніцтва краіны патрабуе, каб пераважная колькасьць тавараў беларускіх вытворцаў была ня толькі ў сыстэме дзяржаўнага, але і прыватнага гандлю, а таксама ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня. Як да такой ідэі ставяцца спажыўцы?
Недамаляваны партрэт Васіля Быкава на трансфарматарнай будцы на праспэкце Незалежнасьці ў Менску тэрмінова зафарбавалі на загад «Мінскэнэрга». Жыхары бліжэйшых дамоў і супрацоўнікі мясцовага ЖЭСу шкадуюць пакараных графіцістаў і кажуць, што памяць Васіля Быкава трэба годна ўшанаваць.
Актывісты ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» распачалі чарговую акцыю па ўпарадкаваньню ўрочышча пад назвай «Талака-2014».
Вядомыя беларускія рок-музыкі і праваабаронцы прэзэнтавалі супольны музычны праект «Апошні золак», прысьвечаны тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
У адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску адбыліся грамадзкія слуханьні ў справе будоўлі гатэля ў гістарычным цэнтры Менску.
У Беларусі распачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Але многія выпускнікі ды іхныя бацькі не спадзяюцца, што вышэйшая адукацыя ва ўмовах Беларусі можа забясьпечыць лепшую будучыню.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся да 1 верасьня вызваліць настаўнікаў ад «неадпаведных абавязкаў».
Моцная залева падтапіла шэраг вуліц у розных частках Менску: у Малінаўцы, Сухараве, на Машэрава, Пушкінскай, Нямізе. Сёлета менскі патоп здарыўся ўжо двойчы: самы нядаўні — у першы дзень лета.
У менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы адбылася памінальная служба з нагоды 15-й гадавіны масавай гібелі людзей у пераходзе станцыі мэтро «Няміга». 30 траўня 1999 году падчас піўнога фэсту ў цісканіне загінулі 53 чалавекі. У набажэнстве ўзялі ўдзел блізкія і сябры ахвяраў трагедыі. Разам яны прайшлі хросным ходам да месца трагічнага здарэньня.
30 траўня — 15 гадоў трагедыі на станцыі мэтро «Няміга». Тады загінулі 53 чалавекі. Родныя загіблых і па сёньня ходзяць па кабінэтах чыноўнікаў у спробе вырашыць праблемы і цяжкасьці.
Цэны на мяса і мясныя вырабы працягваюць расьці: толькі да выходных яны маюць павялічыцца яшчэ двойчы. Тым часам пакупнікі заяўляюць, што ўжо ня ў стане набываць мясную прадукцыю.
Беларусь пакідаюць апошнія замежныя заўзятары. Зь менскіх вуліц прыбіраюць «Зоны гасьціннасьці», на іх месцы вяртаюцца патрулі супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу.
Жыхары Менску камэнтуюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, разважаюць, як зьменіцца становішча ва Ўкраіне з прыходам новага прэзыдэнта і ці зьменяцца адносіны Украіны зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ