Настаўнікі гарадзкіх і вясковых школаў кажуць, што вымушаныя выконваць мноства разнастайных загадаў і распараджэньняў, ніяк не зьвязаных з педагагічнай дзейнасьцю.
Празьмерная загружанасьць настаўнікаў функцыямі, якія выходзяць далёка за рамкі адукацыйнага працэсу, — зьява ў Беларусі даўняя і шырока распаўсюджаная. А вядомая прымаўка «І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц» — толькі слабое адлюстраваньне штодзённай рэчаіснасьці шараговага настаўніка, кажа клясная кіраўніца адной зь менскіх школ Алена Вітальеўна:
Праблемы пазафункцыянальнай загружанасьці — зьява, аднолькава характэрная як для гарадзкіх, так і для вясковых школ. Але вясковым настаўнікам дадаюць клопатаў яшчэ і сэзонныя працы. Прычым ня толькі на калгасных палетках, але і на прыватных падворках, кажа завуч адной зь вясковых школ у Клецкім раёне Аксана Ігараўна:
Залішнюю бюракратыю ў выглядзе празьмернай справаздачнасьці называе адной з найгалаўнейшых праблемаў сучаснага школьнага адукацыйнага працэсу яшчэ адна менская настаўніца Ніна Аляксандраўна:
Настаўнікі кажуць, што ўсе тыя абставіны, у якія яны сёньня пастаўленыя, прывялі да зьніжэньня іхняй вагі і пашаны да іх. І падвышэньне сацыяльнага статусу прафэсіі настаўніка — адна зь першасных і галоўных задач, кажа Алена Вітальеўна:
«Хацелася б, каб розныя адміністрацыі і грамадзтва перасталі зьневажаць настаўніка і паднялі б ягоны сацыяльны статус. У нас вунь настаўніка вучань анучай па галаве пабіў — і ніхто ніякай адказнасьці за гэта ня меў. Дзяржава павінна падняць прэстыж настаўніцкай працы, каб пэдагагічныя інстытуты не напаўнялі двоечнікі, якія праходзяць бяз конкурсаў ці ўступных іспытаў, ня ведаюць найпрасьцейшых рэчаў, а пасьля заканчваюць ВНУ зь вельмі нізкімі выпускнымі баламі. І вельмі страшна, што празь пяць гадоў такія абітурыенты прыходзяць вучыць нашых дзяцей».
Ці зьменяцца ўмовы працы школьных настаўнікаў, стане вядома пасьля 1 верасьня, калі на распараджэньне кіраўніка краіны скончыць працу адмысловая камісія, пакліканая вырашыць, ад якіх дадатковых абавязкаў належыць вызваліць настаўнікаў.

«У нас усё павесілі на настаўніка: выбары праводзіць настаўнік, рамонты робіць настаўнік, выхоўвае настаўнік, нянька — настаўнік, дворнік — настаўнік. У нас, так бы мовіць, усебаковая прафэсія. У нас нібыта адпачынак вялікі —
выбары праводзіць настаўнік, рамонты робіць настаўнік, выхоўвае настаўнік, нянька — настаўнік, дворнік — настаўнік
а мы ледзь пасьпяваем адысьці ад усяго гэтага. Чаму за мяжой настаўнік адпачывае разам зь дзецьмі, а мы ўсе вакацыі робім рамонты, фарбуем, пішам справаздачы, і за кожную паперку мусіш трэсьціся? У нас жа ўсё нейкія пляны, якія трэба выконваць, ніжэй якіх нельга апусьціцца — жах нейкі. Умееш, ня ўмееш — фарбуй, клей, мый кабінэт, лінолеўм — хіба гэта настаўнік мусіць рабіць? Добра, што сёньня да мяне двое бацькоў прыйшлі дапамагаць, а так бы стаяла сама і шпалеры клеіла. Ізноў жа падпіска — 240 тысяч каштуе „Настаўніцкая газэта“. Нам даюць грошы на мэтадычную літаратуру, якая мне патрэбная. А я мушу выпісваць гэтую газэту непатрэбную, бо не падпішаш — пазбавяць прэміі. Гэта жах нейкі».
Праблемы пазафункцыянальнай загружанасьці — зьява, аднолькава характэрная як для гарадзкіх, так і для вясковых школ. Але вясковым настаўнікам дадаюць клопатаў яшчэ і сэзонныя працы. Прычым ня толькі на калгасных палетках, але і на прыватных падворках, кажа завуч адной зь вясковых школ у Клецкім раёне Аксана Ігараўна:
«Настаўнікі мусяць выконваць функцыі іншых арганізацыяў. Да прыкладу, было такое распараджэньне, каб абышлі прыватныя падворкі і праверылі, ці растуць там ядавітыя ці іншыя шкодныя расьліны. Прыкладаецца і сьпіс, у якім я — ну, магчыма, адну-дзьве расьліны ведаю, як яны выглядаюць, а астатнія — уяўленьня ня маю, што гэта за зеляніна. І вось трэба, каб я ішла і кантралявала, ці растуць там гэтыя расьліны. Ну проста сьмешна! І вось сельсавет, і пажарнікі, і санітарныя службы, і іншыя арганізацыі падпісваюць і шлюць нам такія лісты — няма часу выконваць сваю настаўніцкую працу, а трэба хадзіць і за іх нешта глядзець ды кантраляваць».
Залішнюю бюракратыю ў выглядзе празьмернай справаздачнасьці называе адной з найгалаўнейшых праблемаў сучаснага школьнага адукацыйнага працэсу яшчэ адна менская настаўніца Ніна Аляксандраўна:
«Паводле распараджэньня прэзыдэнта мы двойчы на год павінны наведваць сем’і. Так, мы наведваем, і паводле таго ж распараджэньня маем пісаць справаздачы. Гэта які кавалак рутыннай, нікому не патрэбнай працы! Так, я разумею, калі сям’я асацыяльная, але калі сям’я добрая — навошта на яе пісаць справаздачу? І я двойчы на год мушу перапісваць адно і тое ж. Хоць іх ніхто не чытае — прыйдзе нейкая праверка,
прагартае, і ўсё. А працавала я, не працавала — нікому гэта не патрэбна, абы толькі паперка была. Таксама на кожную школу даводзіцца плян пазабюджэтных паслуг, і ўсё гэта вешаецца на настаўніка: ты абавязаны весьці платны гурток, ты абавязаны пераканаць бацькоў. Як я магу загітаваць тых жа бацькоў на той платны гурток, калі там восем дзяцей у сям’і і яны ледзь канцы з канцамі зводзяць! І штогод гэты плян падвышаецца, прынамсі ў нас, у Ленінскім раёне: калі сёлета 22 мільёны і плян выконваецца, то на наступны год будзе ўжо 25 мільёнаў. А я ўсімі праўдамі і няпраўдамі, за тое, што буду маляваць гэтую тройку ў журнале, павінна прымушаць бацькоў плаціць за гэты кружок. Адчуваеш сябе апошняй скацінай — вымагальнікам нейкім. А калі я два гады працавала сацыяльным пэдагогам, мяне проста „каўбасіла“ ад таго, што я мусіла рабіць. Пажарнікі абышлі наш мікрараён Лошыца і знайшлі 20 ці 30 дамоў, дзе ёсьць нейкія парушэньні. Яны ўсё гэта падаюць у школу, і я, настаўнік, мушу ісьці і ўгаворваць бацькоў памяняць праводку. Таксама няплатнікі: ЖЭСы прысылаюць сьпісы ў школу — маўляў, у вас вучыцца дзіця і мусіце паўзьдзейнічаць на бацькоў, каб заплацілі за кватэру. Бо гэтак устанавіў выканкам Ленінскага раёну Менску. А пры чым тут я? Ёсьць суд, пракуратура — вырашайце гэтыя пытаньні. Ну, а тое, што стадыёны чысьціць, траўку выдзіраць з асфальту — замест таго каб у інтэрнэце паглядзець якія цікавыя праграмы, а інтэрнэту ў школе няма, і гэта можна толькі дома, — то гэта ўжо звыкла. Як у каменным веку!»
ЖЭСы прысылаюць сьпісы ў школу — маўляў, у вас вучыцца дзіця і мусіце паўзьдзейнічаць на бацькоў, каб заплацілі за кватэру