4–5 ліпеня там адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя ўшанаваньню абраза Панны Марыі Будслаўскай. Каля 30 вернікаў выправіліся ў дарогу, каб пераадолець 125 кілямэтраў на роварах. Сёлета велапілігрымка ў Будслаў рушыла 11-ты раз. Традыцыйна яе ўзначаліў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр памаліўся разам зь вернікамі, і, дабраславіўшы пілігрымаў на пачатак шляху, першым выехаў на ровары. Свой удзел у велапілігрымцы Тадэвуш Кандрусевіч пракамэнтаваў гэтак:
«Пілігрымка — гэта адзін са спосабаў пераданьня веры. І я вельмі цешуся, што пілігрымкі разьвіваюцца. Гэтаксама як і разьвіваецца карыстаньне роварамі, у Менску асабліва і ў іншых гарадах. Я таксама з гэтага часта карыстаюся, бо гэта і добры адпачынак, і магчымасьць трымаць сябе ў добрай фізычнай форме. А галоўнае, што вернікі гэткім чынам хочуць ушанаваць абраз Маці Божай Будслаўскай. Яны будуць у іншых парафіях, сустракацца зь людзьмі, удзельнічаць у сьвятой імшы. Іх увесь час будзе суправаджаць сьвятар, а гэта і споведзь, і духоўныя размовы падчас адпачынку. Гэткім чынам людзі будуць сябе рыхтаваць да спатканьня з цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай».
Нацыянальны санктуарый у Будславе займае цэнтральнае месца ў жыцьці касьцёлу ў Беларусі. Абраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, як цудадзейны ўпершыню згадваецца ў 1617 годзе. Галоўная ўрачыстасьць — 2 ліпеня, а сьвяткаваньне — у першую суботу ліпеня.
Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў велапілігрымку ў Будслаў (ВІДЭА)
Ад Чырвонага касьцёла ў Менску 2 ліпеня выправілася роварная пілігрымка ў Будслаў.
Самае папулярнае
1