У абменных пунктах беларускіх банкаў распачаўся падвышаны попыт на валюту. Пад вечар 18 сьнежня людзі сутыкаюцца з тым, што ў касах няма ані даляраў, ані эўра.
Мітрапаліт Павал заявіў пра неабходнасьць наданьня статусу самакіраваньня БПЦ.
За большую самастойнасьць і наданьне статусу самакіроўнай царквы для БПЦ кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павал выказаўся падчас сходу Эпархіі менскай Мітраполіі.
На паліцах беларускіх крамаў зьяўляецца ўсё больш расейскіх прадуктаў харчаваньня, таньнейшых за беларускія аналягі
Расея забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю прадукцыю дзевяці мясакамбінатаў Беларусі, спасылаючыся на тое, што яна не адпавядае санітарным нормам. Ці не баяцца беларускія спажыўцы набываць мяса?
«Расея аднавіла мытны кантроль на мяжы зь Беларусьсю, хоць гэта супярэчыць прынцыпам Мытнага саюзу. Як вы лічыце, ці справядлівыя абвінавачваньні Масквы на адрас Беларусі ў кантрабандзе і ў пастаўках няякаснага харчаваньня?»
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Альтэрнатыва» распачынае грамадзкую кампанію за вяртаньне гістарычных назваў цэнтральным вуліцам Менску, калі не ў якасьці афіцыйных, дык хоць бы дадатковых.
Жыхары менскага мікрараёну Лошыца пратэстуюць супраць адкрыцьця ў мясцовым Доме быту рытуальна-пахавальнага памяшканьня і халадзільнай камэры для нябожчыкаў.
Хакейны клюб «Дынама-Мінск» будзе праводзіць прэсавыя канфэрэнцыі на дзьвюх мовах: беларускай і расейскай. Такая дамоўленасьць дасягнутая паміж кіраўніцтвам клюбу і кіраўніцтвам КХЛ.
Забарона на ўвоз беларускага мяса ў Расею не прывяла да пашырэньня асартымэнту і зьніжэньня коштаў мяса ў Беларусі. У крамах і на рынках цэны на мясную прадукцыю па-ранейшаму высокія, а гандляры скардзяцца на адсутнасьць пакупнікоў.
Беларусы выкарыстоўваюць дэвальвацыю расейскага рубля, каб набыць таньнейшыя тавары ў памежных рэгіёнах Расеі. Многія езьдзяць «затаварвацца» цягам дзясятка апошніх гадоў. У расейскім Смаленску пабывала Галіна Абакунчык.
2000 подпісаў сабралі пад зваротам да ўраду з заклікам не разглядаць прапанову віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка пра стопрацэнтную аплату дзіцячых садкоў.
Арганізатары распродажу тавараў абяцаюць арганізаваць бясплатную раздачу гарбаты.
«Лукашэнка часта лае ўрад за кепскую працу, але ў адстаўку не адпраўляе. Як вы лічыце, чаму?»
Праваахоўныя органы Беларусі прынялі рашэньне дэпартаваць Алену Танкачову бяз права вяртаньня ў Беларусь цягам трох гадоў. Пакінуць Беларусь яна павінна цягам месяца.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся да мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла з прапановай правесьці круглы стол і пачаць дыялёг па праблемах архітэктурнай царкоўнай спадчыны Беларусі.
Вядомай праваабаронцы Алене Танкачовай, якая ўжо 30 гадоў жыве ў Беларусі, анулявалі від на жыхарства, а 5 лістапада будзе разгледжанае пытаньне аб яе высылцы з краіны.
Цяпер, набываючы лекі, пакупнікі мусяць пакідаць рэцэпты ў аптэках. На новыя правілы продажу лекаў наракаюць і аптэкары, і пакупнікі.
Лідэры шэрагу палітычных партый, грамадзкіх арганізацый і рухаў арганізавалі і правялі акцыю па ўшанаваньні памяці ахвяраў масавых палітычных рэпрэсій у Курапатах.
Прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» зь бібліятэкі Радыё Свабода прайшла ў Дзіцячым цэнтры мастацтваў Смаргоні.
Загрузіць яшчэ