Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі народ разумее толькі радыкальныя сытуацыі, — апытаньне ў Менску


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Лукашэнка часта лае ўрад за кепскую працу, але ў адстаўку не адпраўляе. Як вы лічыце, чаму?»

Спадар пэнсійнага веку: «А дзе возьмеш спэцыялістаў на гэтыя пасады? Вы што думаеце — спэцыялісты вось так валяюцца? Гэта па-першае, а па-другое — ідзе разьвіцьцё чалавека. Мне вось самому за восемдзесят, а я навучаюся. Трэба даць чалавеку магчымасьць разьвіцьця, навучаньня, разуменьня сытуацыі».

Спадарыня пэнсійнага веку: «Бо трэба даць магчымасьць чалавеку выправіць свае памылкі. А калі не выпраўляе, то тады выганяць — мая такая думка».

Спадар сярэдніх гадоў: «Мне падаецца, што гэта альбо паказуха, каб паказаць, што ён працуе і ўсіх трымае ў „яжовых рукавіцах“, альбо гэта — як маці, якая сварыцца на дзяцей, а з дому не выганяе. Але моцна сварыцца, нібыта вось-вось. Бо наш беларускі, расейскі народ такія, што разумеюць толькі радыкальныя сытуацыі, калі штосьці павінна здарыцца незваротнае. Тады яны максымальна мабілізуюцца і пачынаюць выпраўляцца ў адваротны бок».

Спадарыня сярэдняга веку: «Бо няма больш годных людзей. І многія людзі баяцца адкрыта выказваць сваю думку».

Юнак: «Чаму крытыкуе — каб паказаць, што ён усё бачыць і прымае меры. А чаму не мяняе — бо ніжэйшыя чыноўнікі не ўспрымаюць ягоную крытыку ўсур’ёз і не намагаюцца штосьці выпраўляць».

Спадарыня: «Сварыцца, але ж яму патрэбна, каб нехта сядзеў і ўсё гэта выслухоўваў».

Юнак: «Мне падаецца, каб выглядаць у больш выгадным сьвятле на тле ўраду. Каб было каго крытыкаваць вось у такім папулісцкім стылі. Менавіта для гэтай мэты так робіцца. А калі надакучвае — тады зьмяняе, і ўсё распачынаецца ізноў».

Юначка: «Пэўна, яму выгадна трымаць гэтых людзей каля сябе, бо каб хацеў штосьці памяняць, то памяняў бы даўно. Ён кіраўнік краіны, і ўсё ў ягоных руках. Калі робіць заўвагі людзям, паўтараючы штораз адно і тое ж, а выніку няма, то нешта патрэбна рабіць. А калі ён нічога ня робіць, то высновы зразумелыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG