Сёньня дасьледуюць ваенныя злачынствы сталінізму.
Рух салідарнасьці «Разам» распачаў стварэньне штабу ў падтрымку Мікалая Статкевіча.
Падчас сустрэчаў у Беларусі патрыярх Кірыл гаварыў пра «неабходнасьць не дапусьціць расколу паміж канфэсіямі і не дапусьціць расколу ў царкве».
У музэі Петруся Броўкі ў Менску адбылася творчая імпрэза, прысьвечаная трэцяму выпуску «Школы маладых пісьменьнікаў».
Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў разам са студэнтамі Школы маладых пісьменьнікаў наведалі магілу Васіля Быкава ў дванаццатую гадавіну ягонай сьмерці.
Суд Ленінскага раёну Менску адправіў на перагляд адміністрацыйную справу Юрыя Шульгана, які абвясьціў сябе прэтэндэнтам на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, заснавальніка так званай «партыі дармаедаў».
У Менску з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Напярэдадні эўрадэпутаты спаткаліся з прадстаўнікамі ўрадавых колаў краіны, сёньня адбылася сустрэча зь лідэрамі апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў.
Міністар працы заклікае беларусаў мець па дзьве працы. Ці рэальна гэта? Камэнтар яе папярэдніка.
У Беларусі з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту. У полі зроку эўрадэпутатаў — сытуацыя ў краіне перад выбарамі.
Вярхоўная рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку кіраўніка Службы бясьпекі краіны (СБУ) Валянціна Налівайчанку. Адпаведную ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі падтрымалі 248 дэпутатаў, пры мінімальна патрэбных 226.
Блякаваньне сайта www.kyky.org камэнтуе намесьнік старшыні грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Аляксандар Старыкевіч.
У расейскім Валгадонску пачалі вырабляць рэактар для Беларускай АЭС. Іншае абсталяваньне для яе вырабляюць у Петразаводзку.
Карэспандэнт «Новой газеты» Павел Каныгін напярэдадні быў затрыманы і зьбіты «органамі дзяржбясьпекі ДНР». Вярнуўшыся ў Маскву, Павел даў інтэрвію Свабодзе пра парадкі ў так званай ДНР.
Сёньня ў Менску чакаецца паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, а таксама сустрэча трох працоўных падгрупаў. Удзел у працы гэтых падгрупаў возьмуць прадстаўнікі АБСЭ, Украіны і Расеі, а таксама данецкіх і луганскіх сэпаратыстаў.
Начальніка шклоўскай папраўчай калёніі № 17 Сяргея Ермаліцкага падвысілі — прызначылі начальнікам упраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласьці.
Краіны «Вышаградзкай чацьвёркі» — Славаччына, Польшча, Чэхія і Вугоршчына — падтрымалі аналітычны і мэдыйны праект фонду «Хартыя-97» «Усходняе партнэрства: эўрапейскі адказ Эўразіі».
Абітурыентка: «Я абрала беларускую мову, бо ведаю яе лепш, чым расейскую. У паўсядзённасьці не размаўляю. Чаму? Ня ведаю».
«Чаму Беларусь не Расея: 7 прынцыповых адрозьненьняў» — называўся блог Сяргея Дубаўца, які выклікаў рэзазанс. У працяг тэмы сваім бачаньнем падзяліліся яшчэ сем чалавек.
У Менску 11 чэрвеня распачынаецца двухдзённая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Якасьць жыцьця анкапацыентаў: сыстэмны падыход да арганізацыі дапамогі ў пэрыяд аднаўленьня пасьля актыўнага лячэньня». Яе праводзіць сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Цэнтар падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцьця“».
У моладзевым тэатры ў Менску 10 і 11 чэрвеня адбудзецца прэм’ерны паказ спэктакля «Біблія Радзівіла». Імпрэза прымеркаваная да 500-годзьдзя Мікалая Радзівіла Чорнага, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
Загрузіць яшчэ