Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Быкава: «Сёньня — у гэты бессаромны час — выбіраць вельмі цяжка»

абноўлена

Ірына Быкава
Ірына Быкава

Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў разам са студэнтамі Школы маладых пісьменьнікаў наведалі магілу Васіля Быкава ў дванаццатую гадавіну ягонай сьмерці.

Удзел у імпрэзе ўзялі ўдава пісьменьніка Ірына Быкава, паэт Уладзімер Някляеў, Анатоль Івашчанка, пісьменьнік Алесь Пашкевіч, маладыя літаратары. Яны ўсклалі кветкі на магілу народнага пісьменьніка, прамовілі словы ў ягоную памяць. Ірына Быкава зьвярнулася да прысутных са словамі падзякі за памяць пра Васіля Быкава і, у прыватнасьці, сказала:

«Самае галоўнае — гэта памяць сэрца. І тое, што вы тут — за гэта вам самая вялікая падзяка. Вельмі цікава сустракацца з моладзьдзю — пакаленьнем, якое не наступнае, але наступнае наступных. Васіль Быкаў — чалавек вайны, які ёю жыў, і такім заставаўся да апошніх сваіх дзён. Так ёсьць з усімі тымі, хто прайшоў вайну ад пачатку і да канца. Гаворка пра тое, што больш за ўсё ў памяці пра вайну Васіля займала пытаньне выбару чалавека. Чалавек выбірае ўсё жыцьцё — ад пачатку і да канца. Асабліва гэтае пытаньне тычыцца моладзі: вам штодня выбіраць паміж дабром і злом, як паводзіцца, ставіцца, якіх сяброў выбіраць. Тым больш сёньня — у гэты бессаромны час — выбіраць вельмі цяжка. Пастарайцеся рабіць свой выбар удумліва і каб вам ніколі не давялося сябе за гэта дакараць. Я вельмі кранута гэтай сустрэчай і вашай прысутнасьцю, вельмі вам удзячная і нізкі вам паклон».

Ірына Быкава: Рабіце такі выбар, каб потым сябе не дакараць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Наўпроставы лінк

Уладзімер Някляеў адзначыў асаблівую сьціпласьць Ірыны Міхайлаўны Быкавай, узгадаўшы збор подпісаў за наданьне вуліцы імя Васіля Быкава. І працягнуў яе думку, што «Ня варта быць „падпісантам пад усім“ — побач зь вялікім не павінна быць мітусьні», а затым прадоўжыў:

«Ёсьць беларускі быкаўскі бальшак — магістральны шлях, пракладзены самім Быкавым. І для тых, хто пракрочыў нейкі адрэзак гэтага шляху побач зь ім па жыцьці ці зь ягонымі творамі, калі Васіля Ўладзімеравіча ня стала — як мне ўяўляецца — калі і далей ня збочым з быкаўскага бальшака, то дойдзем да мэты. А мэта — тая самая, што і ў яго — тая Беларусь, яка яму бачылася: незалежнай, дэмакратычнай і беларускай — мажліва, перш за ўсё».

Ірына Міхайлаўна Быкава таксама падзялілася ўспамінамі пра Васіля Быкава і ягоныя апошнія гады, калі ён жыў у Фінляндыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG