Упершыню 7 гадоў таму шпацыравалі мы ў Пагародна --> http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&t=h&msa=0&msid=103600678178428685206.00046355b62ab3e327e28&ll=54.096777,25.145645&spn=0.016232,0.045447&z=15 сьвежым зімовым ранкам разам з даўнім знаёмым, краязнаўцам Уладзімірам Круцікавым. Ад чыгункі па пакрытай лядком дарозе адмахалі пешшу 9 км. Ня толькі таму, што не было аўтобуса — ня ведалі, ці адносіцца паселішча да так званай 30-кілямэтровай памежнай зоны ў Воранаўскім раёне. Сьвяціцца ж не хацелася — тэма досьледу была палітычна далікатная. Трэба было высьветліць сапраўднасьць паходжаньня гістарычнай асобы, якая ў незалежным друку і ў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі трактавалася па-рознаму.