ГАРАДЗЕНШЧЫНА
На няпоўным працоўным тыдні — 10 000 работнікаў
Паводле дадзеных Гарадзенскага аблвыканкаму, прыкладна 70 прамысловых прадпрыемстваў вобласьці працуюць у скарочаным рэжыме. На няпоўным рабочым тыдні — амаль 10 тысяч работнікаў.
Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у Гарадзенскай вобласьці не зарэгістравана ніводнага выпадку прыпыненьня вытворчасьці, але частковая занятасьць на заводах і фабрыках — звычайная рэч.
На ніводным прадпрыемстве, куды я зьвяртаўся, адміністрацыя не заяўляе, што зьбіраецца скарачаць рабочых, і нават не плянуе гэтага рабіць. Але разам з тым заработная плата зьніжаецца.
Да прыкладу, Скідзельскі цукровы камбінат — прадпрыемства сэзоннае. Працуе паўгода, а астатні час рабочыя займаюцца рамонтам абсталяваньня.
Загадчыца аддзелу кадраў Ніна Герасімовіч кажа, што спэцыяльна ў адпачынкі ў несэзонны пэрыяд рабочых ніхто ісьці не прымушае, а вось заробкі — зьмяншаюцца.
“У гэты пэрыяд заробкі ў часткі працоўных найменшыя. Справа ў тым, што касьцяк калектыву працуе па кантрактах, а астатнія работнікі, якіх мы прымаем на пэрыяд перапрацоўкі цукровых буракоў, зьяўляюцца часовымі работнікамі і працуюць паводле працоўнай дамовы. У іх заробак на 15% ніжэйшы”.
“Людзі звальняюцца пастаянна. Праўда, іх ніхто і не трымае, нават не патрабуюць месяц адпрацоўваць”.
Найбольш складаная сытуацыя — на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, адкуль работнікі вымушаны звальняцца самі, каб шукаць іншае месца працы. Спадар Юры, які днямі напісаў заяву, патлумачыў мне сваё звальненьне так:
“Вось я атрымаў 297 тысяч у месяц. Я спачатку працаваў у цэху ДСП, але ён зь сярэдзіны лютага стаіць, калі будзе запушчаны — ніхто ня ведае. Нас параскідвалі па іншых цэхах і абяцалі плаціць сярэдні заробак, але гэта нават не сярэдні”.
Спадар Юры прыводзіць мне афіцыйныя дадзеныя: толькі за два месяцы страты прадпрыемства павялічыліся на 4 мільярды рублёў, а за мінулы год — на 9 мільярдаў. Ён кажа, што адміністрацыя сама стараецца вызваліцца ад рабочых.
Спадар Юры: “Людзі звальняюцца пастаянна. Праўда, іх ніхто і не трымае, нават не патрабуюць месяц адпрацоўваць. Толькі пішы заяву і сыходзь. Яны магчымымі і немагчымымі спосабамі скарачаюць колькасьць людзей”.
З гэтае прычыны шмат хто шукае працу, а ў невялічкім горадзе знайсьці яе ня вельмі проста, на думку спадара Юрыя. Да сваіх беспрацоўных дадаюцца тыя, хто раней зьехаў працаваць у Расею, а зараз вымушаны вярнуцца.
Тым ня менш афіцыйная статыстыка падае, што ў Гарадзенскай вобласьці на 1 красавіка налічвалася 1,1% беспрацоўных. Сярэдні памер выплаты на аднаго беспрацоўнага ў сакавіку склаў 44,6 тысячы рублёў.
ГОМЕЛЬ
Крызіс: “Пакуль сяджу ў дзяцей на шыі”
У Гомельскай гарадзкой управе занятасьці насельніцтва афіцыйна зарэгістравана 2800 беспрацоўных. Гэта крыху больш за адзін працэнт ад усяго працаздольнага насельніцтва. Вялікага беспрацоўя, як быццам, няма. Але і ўладкавацца на працу цяпер надзвычай складана.
“Усюды хадзіў. Доўга хадзіў, але так і не знайшоў нічога. Не бяруць нідзе наогул”.
Распавядае спадар Зьміцер, электрык 4 разраду, які тры месяцы шукаў сабе занятак па спэцыяльнасьці на заводах — “Гомсельмаш”, “Электраапаратура”, станкабудаўнічым заводзе:
“Па ўсіх заводах хадзіў, каб уладкавацца. Усюды хадзіў. Доўга хадзіў, але так і не знайшоў нічога. Не бяруць нідзе наогул”.
Змітру ўдалося ўладкавацца падсобным рабочым на рынку — іншага выйсьця не было.
Дзясяткам прадпрыемстваў гораду цяпер наагул не да новых працоўных рук. Акцыянэрныя таварыствы “Гомельдрэў”, “Камінтэрн”, “Праца”, шарыкападшыпнікавы завод, завод пускавых рухавікоў ды многія іншыя працуюць няпоўны тыдзень. Задача ў іх — выжыць. А дзеля гэтага ўсе мэтады добрыя, у тым ліку й скарачэньні пэрсаналу.
Распавядае тэхнік-тэхноляг спадарыня Антаніна — у 52 гады яна пазбавілася працы на “Гомельдрэве”:
“На “Гомельдрэве” ў нас, дзе я працавала, скарацілі палову разьліковага аддзелу. Скарачаецца вытворчасьць, таму й скарацілі наш разьліковы аддзел. Думала: вось-вось пайду на пэнсію. А зараз, шчыра кажучы, мяне напалохала беспрацоўная пэрспэктыва”.
Страціўшы сталую працу, спадарыня Антаніна не спадзяецца, што ў цэнтры занятасьці ёй дапамогуць:
“А што мне скажуць на біржы — куды ў такім узросьце мяне могуць ужо ўзяць? Пакуль сяджу ў дзяцей на шыі. Але ж і дзеці наўрад ці змогуць мяне пракарміць!”
З прычыны мізэрнай дапамогі па беспрацоўі й неабходнасьці пэрыядычна выходзіць на так званую грамадзкую працу — прыбіраць горад альбо езьдзіць у вёску на дапамогу аграрнікам — гараджане ня надта імкнуцца стаць на ўлік у цэнтры занятасьці насельніцтва.
Адна зь беспрацоўных гараджанак падзялілася сваім досьведам удзелу ў так званай грамадзкай працы ад цэнтру занятасьці:
“Ежджу ад біржы ў калгас. Была ў эксбазе “Ўваравічы”. Мы перабіралі там бульбу. Нам далі за працу па дзесяць кіляграмаў бульбы. Што такое дзесяць кіляграмаў бульбы — колькі гэта каштуе? Гэта жах!”
МАГІЛЁЎ
На працу, дзе нізкія заробкі, ахвотнікаў мала
На прадпрыемствах Магілёўшчыны колькасьць вакансіяў у параўнаньні зь мінулагоднім пэрыядам скарацілася на дзьве тысячы.
У рэгіянальнай службе занятасьці прызнаюць, што працэнт беспрацоўя на Магілёўшчыне значна большы, аднак зазначаюць, што вялікага наплыву ахвотнікаў перавучыцца на прафэсіі, больш запатрабаваныя на рынку працы, няма:
“У мяне сёньня ёсьць дзе вучыць і каго вучыць, але сёньня ёсьць асобныя прафэсіі, на якія мне хацелася б большай актыўнасьці. Аднак людзі неахвотна ідуць на гэтыя працы. Такія, як сантэхнікі, напрыклад, альбо на будаўнічыя прафэсіі, дзе патрабуюцца пэўныя фізычныя высілкі, на холадзе. Ня плацяць ім той заробак, які яны хацелі б, альбо не задавальняюць умовы працы”, — кажа супрацоўніца службы занятасьці.
Службы занятасьці рэгіёну ад студзеня перавучылі на іншыя спэцыяльнасьці паўтары тысячы чалавек.
Ад студзеня ж колькасьць прастояў на прадпрыемствах Магілёўшчыны раўназначная нявыхаду на працу трох тысяч чалавек
“Сёньня запатрабаваныя спэцыялісты з досьведам працы. Людзі хочуць хоць якую стабільнасьць мець. Нават калі скарочаны працоўны дзень, у іх ёсьць нейкія гарантыі, што прадпрыемства стане на ногі й будзе плаціць нармальна. А сёньня ісьці да нас — гэта ж ня факт, што мы іх працаўладкуем”, — кажа супрацоўніца рэгіянальнай службы занятасьці.
Ад студзеня ў вымушаных адпачынках пабылі больш за сем тысяч чалавек. Колькасьць неадпрацаванага часу на прадпрыемствах рэгіёну ў выніку прастояў склала амаль 181 тысячу чалавека-дзён, што раўназначна нявыхаду на працу трох тысяч чалавек.
Няшмат беспрацоўных зьвяртаецца і ў прыватныя кадравыя агенцтвы. Гаворыць супрацоўніца аднаго зь іх:
“Колькасьць беспрацоўных, як правіла, аргумэнтуецца іх некваліфікаванасьцю. Кваліфікаваных работнікаў мы дужа хутка ўладкоўваем. Шмат людзей прыходзіць, у каго мала досьведу працы. Насамрэч яшчэ людзі круцяць носам, калі ім прапануеш вакансіі”.
Разам з тым суразмоўніца не выключае, што сытуацыя можа й зьмяніцца. “Бо значная частка прадпрыемстваў крайне нестабільная. І ніхто ня можа прадказаць, якой будзе эканамічная сытуацыя пазьней”.
У рэгіёне 109 прадпрыемстваў працуюць са стратамі. Агульная сума стратаў складае больш за 66 мільярдаў рублёў. У Бабруйску па скарочаным графіку працуе палова прадпрыемстваў, у Магілёве — траціна.

я атрымаў 297 тысяч у месяц ...

Ад студзеня ў вымушаных адпачынках пабылі больш за сем тысяч чалавек...