Тры гады таму яго наклад складаў 12 тысяч асобнікаў. Параўнальна нядаўна газэта пачала выходзіць у каляровым варыянце на 48-мі старонках. Але днямі ўлады заблякавалі апошнія дзьве з 38 гандлёвых кропак, празь якія газэта прадавалася.
Некалькі дзён таму, праяжджаючы праз Барысаў, завітаў да спадара Анатоля Букаса, рэдактара “БН”, прадпрымальніка. Суразмоўца – ляўрэат шматлікіх, у тым ліку міжнародных, прафэсійных прэмій. Але гэтым разам быў чарней за хмару.
“Мне не даюць распаўсюджваць газэту — хоць ідзі разборкі ладзіць. Учора заблякавалі кампутар, на якім рабілі макеты. Спазьніліся ў друкарню на паўтары гадзіны. Заблякавалі ў мяне 38 гандлёвых кропак, дзе распаўсюджвалі “БН”. Таму сёньня іду да старшыні райвыканкаму. Ня ведаю, што наогул рабіць. Ніякага пацяпленьня няма. Гэта ўсё шырма, за якой хаваюць рэпрэсіі супраць тых, хто інакш думае...”
Мясцовыя адмыслоўцы кажуць: адна з прычын узмацненьня ціску на газэту – пастаянная ўвага выданьня да тэмы карупцыі ва ўладзе. Вось што той жа Букас апавядаў мне яшчэ больш за паўгода таму:
“Прыватныя асобы атрымалі камбінат будматэрыялаў, яго цэхі і абсталяваньне. Экс-старшыня райвыканкаму Ўладзімер Кіберман садзейнічаў скупцы коней па ўсяму раёну. Кажуць, такім чынам прыватныя фірмы атрымлівалі і каней, і больш таннае мяса. Побач з Барысавым, у вёсцы Весялова, крухмальны завод. Калі яго былы дырэктар Юры Чарнышоў балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, чамусьці зьняў сваю кандыдатуру на карысьць старшыні фэдэрацыі прафсаюзаў Козіка. Яго прызначаюць пасьля дырэктарам тытунёвай фабрыкі ў Гродна. На завод садзяць маладога чалавека – сына Чарнышова...”
Ужо зь Менску тэлефаную да старшыні райвыканкама Уладзімера Мірановіча. Адказвае сакратарка.
“Ёсьць на месцы. А скажыце: хто вы?”
“Віталь Сямашка, карэспандэнт беларускай службы “РС”
“Зараз паспрабую… (гучыць музыка ) Алё, Уладзімір Уладзіміравіч пакуль заняты. Набярыце Валянціну Мікалаеўну…”
Валянціна Шутко – намесьніца старшыні райвыканкама, якая курыруе ідэалёгію. (набор званкоў )
“Так, слухаю…”
“У мяне толькі адно пытаньне да вас. У сувязі з закрыцьцём 38 кропак, праз якія распаўсюджваліся “БН”, ёсьць пагроза закрыцьця. Як бы вы маглі пракамэнтаваць?” (кідае слухаўку )
У спадара Анатоля Букаса спытваю, ці выклікала ў яго такая рэакцыя зьдзіўленьне.
“Для мяне гэта ня дзіўна, – кажа ён. – Калі старшыня БАЖу Жана Літвіна тэлефанавала Шутко, тая сказала: “Я ня ведаю газэты “Барысаўскія навіны".
Інфармацыя да ведама. У мінулым годзе “БН” прынесьлі гораду падаткаў на 157 мільёнаў рублёў. У той жа час у якасьці датацый было выдаткавана 115 мільёнаў афіцыйнай газэце “Адзінства”. Цікаўлюся ў спадара Букаса, чым закончылася нядаўняя сустрэча з кіраўніком вэртыкалі?
“Старшыня райвыканкаму мне сказаў: ідзіце, заключайце дамовы, будуць прадаваць”. Але са мной дамовы не заключаюць. Таму што супрацоўнікі райвыканкаму тэлефануюць у крамы і папярэджваюць: “Калі вы будзеце прадаваць “БН”, у вас будуць праблемы”. Наклад да 7400 павялічыў з тым разьлікам, што будуць дамовы. З-за адсутнасьці кропак да 1500 асобнікаў могуць не разысьціся. У мяне не хапае грошай, каб заплаціць падаткі, выплаціць людзям заробак, купіць газэтную паперу. Гэта ёсьць эканамічнае ўдушэньне. Калі сытуацыя ня зьменіцца, ёсьць пагроза закрыцьця газэты “Барысаўскія навіны”…”
Некалькі дзён таму, праяжджаючы праз Барысаў, завітаў да спадара Анатоля Букаса, рэдактара “БН”, прадпрымальніка. Суразмоўца – ляўрэат шматлікіх, у тым ліку міжнародных, прафэсійных прэмій. Але гэтым разам быў чарней за хмару.
“Мне не даюць распаўсюджваць газэту — хоць ідзі разборкі ладзіць. Учора заблякавалі кампутар, на якім рабілі макеты. Спазьніліся ў друкарню на паўтары гадзіны. Заблякавалі ў мяне 38 гандлёвых кропак, дзе распаўсюджвалі “БН”. Таму сёньня іду да старшыні райвыканкаму. Ня ведаю, што наогул рабіць. Ніякага пацяпленьня няма. Гэта ўсё шырма, за якой хаваюць рэпрэсіі супраць тых, хто інакш думае...”
Мне не даюць распаўсюджваць газэту — хоць ідзі разборкі ладзіць. Учора заблякавалі кампутар, на якім рабілі макеты.
“Прыватныя асобы атрымалі камбінат будматэрыялаў, яго цэхі і абсталяваньне. Экс-старшыня райвыканкаму Ўладзімер Кіберман садзейнічаў скупцы коней па ўсяму раёну. Кажуць, такім чынам прыватныя фірмы атрымлівалі і каней, і больш таннае мяса. Побач з Барысавым, у вёсцы Весялова, крухмальны завод. Калі яго былы дырэктар Юры Чарнышоў балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, чамусьці зьняў сваю кандыдатуру на карысьць старшыні фэдэрацыі прафсаюзаў Козіка. Яго прызначаюць пасьля дырэктарам тытунёвай фабрыкі ў Гродна. На завод садзяць маладога чалавека – сына Чарнышова...”
Ужо зь Менску тэлефаную да старшыні райвыканкама Уладзімера Мірановіча. Адказвае сакратарка.
“Ёсьць на месцы. А скажыце: хто вы?”
“Віталь Сямашка, карэспандэнт беларускай службы “РС”
“Зараз паспрабую… (гучыць музыка ) Алё, Уладзімір Уладзіміравіч пакуль заняты. Набярыце Валянціну Мікалаеўну…”
Валянціна Шутко – намесьніца старшыні райвыканкама, якая курыруе ідэалёгію. (набор званкоў )
“Так, слухаю…”
“У мяне толькі адно пытаньне да вас. У сувязі з закрыцьцём 38 кропак, праз якія распаўсюджваліся “БН”, ёсьць пагроза закрыцьця. Як бы вы маглі пракамэнтаваць?” (кідае слухаўку )
У спадара Анатоля Букаса спытваю, ці выклікала ў яго такая рэакцыя зьдзіўленьне.
“Для мяне гэта ня дзіўна, – кажа ён. – Калі старшыня БАЖу Жана Літвіна тэлефанавала Шутко, тая сказала: “Я ня ведаю газэты “Барысаўскія навіны".
Cупрацоўнікі райвыканкаму тэлефануюць у крамы і папярэджваюць: “Калі вы будзеце прадаваць “БН”, у вас будуць праблемы