Здаецца, яшчэ ніколі за амаль 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі Беларусь не была так блізка да поўнай міжнароднай ізаляцыі (а дакладней, самаізаляцыі), як цяпер. Момант, калі для беларусаў могуць цалкам закрыцца ўсе межы, апроч расейскай, выглядае надзвычай верагодным і блізкім.