Рэаліі жыцьця тысяч беларускіх сем’яў сёньня — трывога за блізкіх, якія невядома за што апынуліся ў турмах і вымушаным выгнаньні.
Палітыка ня робіцца ў белых пальчатках. І нашчадкі часта даруюць сваім аўтарытарным правіцелям мінулага іхныя грахі і слабасьці. Даруюць многае, хоць і ня ўсё.
Крывавыя жорны жорсткіх палітычных рэпрэсій у Беларусі працягваюць круціцца, і ўжо нават не зусім зразумела — ці сам Лукашэнка працягвае іх прысьпешваць, ці Масква і ягонае атачэньне не дазваляюць іх спыніць ці хоць бы замарудзіць.
Якіх бы рэвэрансаў і кніксэнаў ні рабіў афіцыйны Кіеў перад Лукашэнкам, гарантый таго, што апошні не аддасьць загаду на ўварваньне ва Ўкраіну, ніякіх няма.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
У вайны шмат праўдаў і шмат крыўдаў. Ня толькі ў гэтай, украінска-расейскай, унутры якой (ці побач зь якой) усе мы жывём ужо амаль год. Увогуле ў вайны.
Апошнім часам Кіеў і Менск робяць нейкія дзіўныя ўзаемныя рэвэрансы і падаюць адзін аднаму шматабяцальныя знакі.
Намаганьні рэжыму, які спрабуе схіліць частку палітэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, ня будуць зусім бясплённымі.
У хуткім часе многія беларусы, якія пасьпелі ўцячы за мяжу ад палітычнага перасьледу на радзіме, могуць застацца без пашпартоў: Лукашэнка ажыцьцявіў сваю даўнюю пагрозу і на пачатку студзеня падпісаў адпаведны закон.
Рэпрэсіі — ці не адзінае, у чым Лукашэнка ўсё яшчэ адчувае сябе самадзержцам, паўнаўладным і нікому не падкантрольным тыранам у Беларусі. Менавіта таму яны не спыняюцца і становяцца ўсё больш жорсткімі.
2023 год у Беларусі пачынаецца з гучных палітычных судовых працэсаў (у тым ліку завочных), новых масавых затрыманьняў і арыштаў, росту колькасьці палітвязьняў. Змрок рэпрэсій згушчаецца, і нішто не паказвае на хуткае сьвітаньне.
Першыя завочныя суды над «беглымі», якія адбыліся ў канцы сьнежня, ня выклікалі таго прапагандысцкага эфэкту, на які, відавочна, разьлічвала ўлада.
Яшчэ адзін Новы год за кратамі. Для некаторых — ужо трэці ў сьмярдзючых Лукашэнкавых засьценках. Ноч, якая апусьцілася на Беларусь у 2020-м, працягваецца, і золаку не відаць.
Як Лукашэнка помсьціць сваім палітычным ворагам і як гэта рабілі да яго ягоныя ідэйныя папярэднікі ў не такой далёкай савецкай гісторыі?
У сваіх публічных выступах і інтэрвію Лукашэнка ўсё часьцей разважае пра будучую адстаўку. А дакладней, пра тое, чаму ў цяперашні момант яна немагчымая, але ў будучыні ён «у любы момант гатовы».
Самотная постаць пажылога чалавека, які цяжкім крокам ступае па абсалютна пустой плошчы ля Дому афіцэраў. З прычыны выхаду яго на вуліцу перакрытыя ўсе кварталы ў цэнтры Менску.
«Што будзе пасьля мяне? На каго пакінуць краіну?» Лукашэнка далёка ня першы дыктатар, перад якім паўстаюць такія пытаньні.
Як Лукашэнка паспрабуе захаваць сваю дыктатуру ва ўмовах, калі ў Расеі будуць адбывацца кардынальныя зьмены? Што чакае беларусаў пасьля вайны?
Якая будучыня чакае дыктатуру Лукашэнкі ў выпадку перамогі Ўкраіны?
Лукашэнка, відавочна, загадзя ведаў пра блізкую вайну — і менавіта ў той момант, калі пра гэта даведаўся, аднавіў палітычныя рэпрэсіі, якія да пачатку 2021-га спакваля прыціхлі, быў спадзеў на чарговае зьмякчэньне рэжыму.
Загрузіць яшчэ