Сёньня ў Баранавічах памёр старшыня мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Андрушчанка, 1956 году нараджэньня, юрыст, індывідуальны прадпрымальнік.
У рэгіёнах Беларусі прыватныя прадпрымальнікі адмоўна выказваюцца пра 179-ю пастанову Мінэканомікі. Многія лічаць, што абмежаваньне грашовай надбаўкі на кошт імпартаваных тавараў разбурыць іхні бізнэс.
Анатоль Шумчанка паведаміў “Свабодзе” пра накіраваны ў Саўмін зварот з патрабаваньнем адмяніць 179-ю пастанову Мінэканомікі.
Адзін з распачынальнікаў малога прадпрымальніцтва ў Беларусі Валер Леванеўскі лічыць, што ўрад ня выканае патрабаваньня скасаваць пастанову Мінэканомікі № 179.
У інтэрвію “Свабодзе” ён заявіў, што 179-я пастанова Мінэканомікі многіх прыватных гандляроў зробіць банкрутамі.
У рэгіёнах Беларусі прыватныя прадпрымальнікі адмоўна выказваюцца пра 179-ю пастанову Мінэканомікі.
Пухавіцкі райсуд пацьвердзіў права грамадзкасьці атрымаць экалягічную інфармацыю, зьвязаную з будоўляй заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў.
Сёньня 24-гадовы былы вайсковы дэсантнік і цяперашні сябра АГП Юры Панасюк зьвярнуўся па дапамогу ў пракуратуру Ленінскага раёну горада Берасьця.
Сёньня старшыня Клецкага райсуду Тамара Любянец папярэдзіла рэдактара недзяржаўнага інфармацыйнага бюлетэню “Бойкий Клецк” Сяргея Панамарова, што скончыўся тэрмін добраахвотнай выплаты ім амаль 9 мільёнаў рублёў на карысьць мясцовай камунальнай службы.
Сёньня дзяжурны Барысаўскага УУС пацьвердзіў інфармацыю пра забойства 24-гадовага Андрэя Пятрова.
А.Валчанін, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе, паведаміў, што на ўвесь верасень атрымаў на працы адпачынак і таму штодня выходзіць на вуліцы свайго гораду.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 Сяргей Антусевіч называе этап пасьля рэгістрацыі млявым і тлумачыць прычыны гэтага:
"Чыноўнікі, якія кіруюць гэтай выбарчай кампаніяй, у любы момант пагражаюць вынесьці афіцыйнае папярэджаньне”.
Аляксандар Цацура — індывідуальны прадпрымальнік. Зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Салігорскай гарадзкой выбарчай акрузе № 75. У інтэрвію “Свабодзе” ён прызнаецца, што агітацыйную кампанію пакуль не пачынаў:
Паводле Міністэрства інфармацыі ў Беларусі зарэгістраваныя 215 тэле- і радыёпраграм. І толькі 5% зь іх выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваіх інфармацыйных перадачах.
Райвыканкам прыняў рашэньне аб надзяленьні чыноўнікаў Клецкага райвыканкаму паўнамоцтвамі на складаньне пратаколаў.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла адразу два папярэджаньні недзяржаўнай газэце “Бобруйский курьер”. Яшчэ адно папярэджаньне выданьне мае ад 7 лістапада мінулага году. Год тэрміну яго дзеяньня яшчэ ня скончыўся.
Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў пастанавіла адкласьці да 21 верасьня рашэньне аб далейшым удзеле АДС у парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Актывісты апазыцыі ў рэгіёнах абмяркоўваць гэта рашэньне.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 62 Віктар Гарбачоў прысутнічаў на паседжаньні Палітрады АДС у Менску, выступаў там і галасаваў.
Сябра Палітрады АДС зь Берасьця Ігар Маслоўскі паведаміў, што сябры апазыцыі ў Прыбужжы падтрымліваюць рашэньні АДС аб удзеле ў выбарах:
Загрузіць яшчэ