Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр кіраўнік баранавіцкай суполкі АГП С.Андрушчанка


Сяргей Андрушчанка
Сяргей Андрушчанка

Сёньня ў Баранавічах памёр старшыня мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Андрушчанка, 1956 году нараджэньня, юрыст, індывідуальны прадпрымальнік.


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў пра нябожчыка:

“Я кажу, што ён не памёр, а згарэў на працы. Гэты чалавек аддаваў сябе цалкам. Ён не хадзіў паўкрокам. Ніколі не рабіў толькі частку справы. Вельмі шкада. Быў малады, здаровы, прыгожы, пэрспэктыўны і вельмі эфэктыўны.

Як барацьбіта ў Баранавічах яго зьбівалі. Супраць яго ўлада выкарыстоўвала і ягонае прадпрымальніцтва. Ён выстаяў праз усё гэта. Але давялося за гэта заплаціць вялікую цану...”

Сяргей Андрушчанка нарадзіўся ў Хабараўскім краі. У Баранавічах — ад 1974 году. Працаваў у Баранавіцкім ГАУС у сьледчым аддзеле.

У апазыцыі ад 1995 году. У 2001 годзе ўзначаліў рэгіянальную арганізацыю АГП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG