Першы сакратар Менскага абкаму Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Абразоўскі заявіў “Свабодзе”, што мусіць працягваць удзел у выбарах як давераная асоба некалькіх кандыдатаў ПКБ.
Актывісты апазыцыі ў рэгіёнах працягваюць абмяркоўваць маніторынг АДС наконт удзелу апазыцыі ў цяперашніх выбарах.
Cёньня ў Гомелі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.
Намесьнік старшыні незарэгістраванага руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бярозаўскай выбарчай акрузе № 9.
Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі атрымаў у сваю падтрымку больш як 4 тысячы 700 подпісаў, што дазволіла яму зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе.
У Слонімскай выбарчай акрузе № 58 кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваны лекар, сябра Партыі БНФ Іван Шэга.
Жыхар Барысава, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін лічыць, што вынікі рэгістрацыі вылучэнцаў АДС будуць яшчэ больш пасьпяховымі для апазыцыі.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе № 80 Алесь Чыгір заявіў “Свабодзе”, што сродкі, якія выдаткоўвае дзяржава на выбарчую кампанію, павінны быць выкарыстаныя для тлумачальнай працы сярод выбарцаў.
Пры праверцы падпісных лістоў, якія сабрала ініцыятыўная група Тадэвуша Кручкоўскага, выяўлена ажно 67 несапраўдных подпісаў.
Кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 зарэгістраваны вылучэнец АДС Віталь Каратыш.
Камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты рэдактару недзяржаўнай газэты “Борисовские новости”.
Сёньня на паседжаньні камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №66 кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны вылучэнец АДС Аляксандар Валчанін.
Журналісты недзяржаўных СМІ ў рэгіёнах атрымліваюць з КДБ адабраныя сёлета ў красавіку дакумэнты і кампутары.
Сёньня старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка вёў прыём грамадзянаў у памяшканьні ЖЭСу № 20. Такіх высокіх гасьцей гэтая ўстанова ня бачыла шмат гадоў.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня заяўляе, што валавы збор ураджаю набліжаецца да 8 мільёнаў 800 тысяч тон.
Сёньня судзьдзя Кобрынскага раёну А.Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ А.Меху па ўсіх пунктах яго пазову.
Напярэдадні “Свабода” паведамляла пра тое, як Казулін адрэагаваў на сваё зьняцьцё з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Сёньня ў Кобрынскі раённы суд зноў былі выкліканыя ўдзельнікі разгляду скаргі актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха на яго звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.
Сёньня Кобрынскі раённы суд разглядаў скаргу актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха на яго звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.
А.Мех скардзіцца на яго звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.
Загрузіць яшчэ