Вось што заявіў сёньня “Свабодзе” старшыня Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Зьмітровіч (Сьветлагорск):
Гэта патрэбна толькі для выкананьня аднаго з прагнозных паказчыкаў: скараціць адмоўнае сальда
“Мы цяпер — апошнія ў ланцужку разьмеркаваньня тавару. Напачатку яго атрымліваюць аптовыя базы, пасьля — пасярэднікі. Калі яны, як той казаў, лягуць пад гэтым прэсам, то мы — таксама, і літаральна на працягу аднаго месяца. Мяркуем, што дакумэнт Мінэканомікі — гэта адміністрацыйны бар’ер на шляху разьвіцьця бізнэсу, адкат назад”.
Анатоль Зьмітровіч кажа таксама, як прадпрымальнікі тлумачаць новы ціск беларускага ўраду на іхні бізнэс:
“Гэта патрэбна толькі для выкананьня аднаго з прагнозных паказчыкаў: скараціць адмоўнае сальда. Але ж так ня робіцца! Урад цяпер шукае крайніх. Але ж ня мы вінаватыя, што беларуская прадукцыя не прадаецца. За 10 гадоў ці нават 15 ня здолелі наладзіць выраб добрай прадукцыі, а цяпер шукаюць вінаватых у гэтым”.