У эканамічным аглядзе – галасы з Баранавічаў пра самыя нізкія ў Беларусі заробкі. А таксама пра тое, што замінае фэрмэрам Гарадзеншчыне пачаць веснавыя працы ў полі.
Крупскі райвыканкам абавязаў гандляроў заключыць дамовы зь міліцэйскім аддзелам пазаведамаснай аховы, у адваротным выпадку пагражае скасаваць ліцэнзіі.
Сёньняшняя пятніца — выходны дзень амаль на 20 прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці Беларусі. Не працуюць таксама асобныя калектывы ў Свабоднай эканамічнай зоне “Гомель-Ратон”. Сітуацыю дасьледавалі карэспандэнты “Свабоды”.
Прадпрымальнікі Берасьця накіравалі зварот да сэсіі абласнога савету з просьбай зьнізіць падаткі і арэндную плату. У Горадні прыватнікі змушаныя пакідаць працоўныя месцы ў гандлёвым цэнтры “Карона”.
Пінскае трыкатажнае аб’яднаньне “Палесьсе” страчвае ў крызіс адну з трох сваіх асноўных фабрык. У Гомелі зьнікае працоўная пэрспэктыва ў швачак. Непрыемнасьці перажываюць і прадпрыемствы лёгкай галіны ў Бабруйску.
У міністэрстве эканомікі агучыли, што ва ўмовах крызісу прыхаванае беспрацоўе павялічылася да 500 тысяч чалавек. Прычыны пагаршэньня сытуацыі высьвятлялі карэспандэнты “Свабоды”.
Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі паведаміла, што на падрыхтоўку да веснавых палявых працаў зь дзяржаўнага бюджэту накіраваныя першыя 40 мільярдаў рублёў. Як удакладняюць у ведамстве, грашовую дапамогу атрымаюць толькі калектыўныя гаспадаркі.
Суд Салігорскага раёну вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да 36-гадовай Яны Паляковай, якая абвінавачвалася па частцы 2 артыкула 400 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывы данос).
У Баранавічах на вуліцы Савецкай з мэталёвага дрэва, якое ўпрыгожвае пляцоўку ля кнігарні, зьніклі дзьве скульптуркі соваў.
Усе асноўныя вытворчыя цэхі Салігорскага завода жалезабэтонных канструкцый адключаны цяпер ад ацяпленьня з кацельні. На працоўных месцах тэмпэратура амаль такая ж, як на вуліцы.
Нерэалізаваныя запасы сухога малака павялічыліся сёлета ажно ў 10 разоў.
У Берасьці зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва помніка да 1000-годзьдзя гораду. Пратэст будзе адрасаваны Міністэрству культуры, Берасьцейскаму абласному і гарадзкому саветам дэпутатаў.
Сёньня на Берасьцейшчыне адзначаць 264-я ўгодкі з дня нараджэньня славутага земляка Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі, нацыянальнага героя Злучаных Штатаў Амэрыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі.
Спыненьне вытворчасьці, беспрацоўе, вымушаныя адпачынкі, ліквідацыя кацельні ва ўмовах дваццаціградусных маразоў — праявы крызысу, пра якія паведамляюць з рэгіёнаў нашы карэспандэнты.
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей мае прэтэнзіі да Міністэрства юстыцыі ў справе рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
Журналіст “Gazeta Wyborcza” Андрэй Пачобут пракамэнтаваў факт чарговай дэпартацыі зь Беларусі грамадзянаў Польшчы. Паводле яго, улады дэманструюць пільны нагляд за дзейнасьцю непрызнанага Саюза палякаў.
У Беларусі з-за крызісу пачынаюцца звальненьні нават на тых прадпрыемствах, якія раней лічыліся ўзорнымі. Яшчэ больш церпяць філіялы на пэрыфэрыі.
Фінансавы крызіс змушае беларускія прадпрыемствы зьніжаць кошты на заляжалую прадукцыю. І нават пэнсіянэры ў крызіс становяцца вынаходнікамі.
У сытуацыі крызісу беларускія ўлады перасьледуюць тых, хто заступаецца за інтарэсы працоўных калектываў. Мацнее і фінансавы ціск на прадпрымальнікаў.
Міністэрства статыстыкі Беларусі паведаміла, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў павялічыліся да 60 працэнтаў сярэднямесячнай вытворчасьці. Калі лічыць на грошы, то сума амярцьвелых тавараў перавысіла пяць трыльёнаў беларускіх рублёў.
Загрузіць яшчэ