Прысуд: 2 гады 6 месяцаў абмежаваньня волі — так званай “хіміі”. Акрамя таго, суд ацаніў маральную шкоду, нанесеную былому ўчастковаму Пугачову, у памеры 1 000 000 рублёў.
На судовым паседжаньні ў Салігорску прысутнічаў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка. Ён кажа, што спадарыня Палякова абвінавачвала міліцыянта Пугачова ў выкарыстаньні сілы пры затрыманьні яе ў лістападзе мінулага году. Аднак, са словаў Леаніда Мархоткі, праверка пракуратуры з вывучэньнем здымкаў камэры назіраньня ў памяшканьні Салігорскага РАУС ня выявіла доказаў на карысьць Яны Паляковай. Акрамя таго, пракуратура пацьвердзіла зьвесткі, што капітан Пугачоў знаходзіўся ў той дзень і час на іншым заданьні.
Цяпер у судзе пэнсіянэр Пугачоў заявіў, што не дачакаўся, каб спадарыня Палякова папрасіла прабачэньня за памылку, і таму сам напісаў скаргу пра абарону сваёй годнасьці.
Леанід Мархотка: “Калі яшчэ гэтая справа разгортвалася, калі я ад каго-небудзь даведваўся, што яе затрымалі, то адразу тэлефанаваў ці дома знаходзіў. Зьвяртаўся: «Давай мы гэтую справу падымем, сьведак знойдзем». «Не! — панічна крычала, — нічога ня трэба!» Чаго яна ўтойвала, што ўтойвала і ад каго — незразумела. Вось такія дзівосы.
Акрамя таго, казаць цяпер, што яна палітык і праваабаронца — я сумняваюся. Язык не паварочваецца гэта заявіць. Быццам бы ведалі пра Палякову ў Парыжы, Лёндане, у Варшаве, а вось у Салігорску для нас усё заставалася таямніцай“.
Са словаў Леаніда Мархоткі, у апошнія некалькі гадоў Яна Палякова не працавала ўвогуле, асаблівай актыўнасьці ў грамадзкіх справах таксама не выяўляла.
На судовым паседжаньні ў Салігорску прысутнічаў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка. Ён кажа, што спадарыня Палякова абвінавачвала міліцыянта Пугачова ў выкарыстаньні сілы пры затрыманьні яе ў лістападзе мінулага году. Аднак, са словаў Леаніда Мархоткі, праверка пракуратуры з вывучэньнем здымкаў камэры назіраньня ў памяшканьні Салігорскага РАУС ня выявіла доказаў на карысьць Яны Паляковай. Акрамя таго, пракуратура пацьвердзіла зьвесткі, што капітан Пугачоў знаходзіўся ў той дзень і час на іншым заданьні.
Цяпер у судзе пэнсіянэр Пугачоў заявіў, што не дачакаўся, каб спадарыня Палякова папрасіла прабачэньня за памылку, і таму сам напісаў скаргу пра абарону сваёй годнасьці.
Акрамя таго, казаць цяпер, што яна палітык і праваабаронца — я сумняваюся.