32 гады ў інвалідным вазку і сам-насам са сваімі праблемамі. Праваабаронца кажа, фраза «нічога нельга зрабіць» — гэта няпраўда.
Віцебскі музэй Марка Шагала прапанаваў гледачам незвычайную экспазыцыю з аўтарскіх літаграфій: яны былі адмысловымі ўкладкамі ў мастацкія часопісы, якія выдаваліся ў Францыі ў мінулым стагодзьдзі.
Гэтая жалобная традыцыя — ушанаваць памяць сяброў і родных, якія сышлі ў нябыт, — нарадзілася ў Віцебску ў супрацьвагу афіцыёзным гарадзкім мерапрыемствам, на якіх тутэйшым ліквідатарам нават не даюць слова.
Свабода высьветліла, што за група людзей у Віцебску была пакараная за несанкцыянаваны сход у кватэры, абмеркаваньне Домрачавай і Пуціна ды піцьцё гарбаты.
Сьледам за віцебскімі камуністамі — прадстаўнікамі розных партый, якія традыцыйна прыходзяць да помніка Леніну на ягоны дзень нараджэньня, на плошчу прыйшлі віцебскія школьнікі.
На кірмашы «Цэнтральны» ў Віцебску прайшоў канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў мясцовай казачай грамады. Імпрэзу арганізаваў дырэктар кірмашу Васіль Раманенка, які на працягу некалькіх гадоў быў атаманам Віцебску.
Ініцыятыва «Хайсы — віцебскія Курапаты» ушанавала памяць ахвяраў сталінізму і добраўпарадкавала месца масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дагэтуль не прызнанае мэмарыяльным мясцовымі ўладамі.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў апазыцыйнага актывіста, 70-гадовага Барыса Хамайду, «за правядзеньне несанкцыянаванай масавай акцыі».
Ад мясцовых уладаў аршанцы патрабуюць толькі месца.
У мэмарыяльных мерапрыемствах узялі ўдзел амбасадар Рэспублікі Польшча ў Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімеж Марціняк і прадстаўнікі Дамоў Польскіх у Расеі.
Першы рэгіянальны праваабарончы форум прайшоў у Воршы. Прысутнічалі на ім як мясцовыя прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, так і валянтэры, зацікаўленыя ў вырашэньні пэўных пытаньняў, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека.
За падзеі 25 сакавіка суды караюць і тых, хто на сьвяткаваньне ня трапіў: адны аштрафаваныя, іншыя чакаюць судовага выраку.
Тутэйшыя актывісты адмовіліся ад ідэі праводзіць мітынг у парку на ўскраіне, хоць улады яго і дазволілі. Замест гэтага вырашылі ўскласьці кветкі ў знакавых мясьцінах гораду.
«Працоўнае месца» вядомага віцебскага распаўсюдніка незалежнага друку сёньня выглядае незвычайна: апрача століка з часопісамі пад бел-чырвона- белым парасонам, тут і выява «Пагоні», і «вышыванка-віншаванка».
Працэс будзе праходзіць у судзе Першамайскага раёну Віцебску пад старшынствам судзьдзі Алены Жук.
Віцебскі аўтапарк папярэджвае: няма паліва, аўтобусы будуць хадзіць зь перабоямі.
36-гадовую жыхарку Віцебску судзілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: за жорсткае абыходжаньне з жывёлай і за збыт скрадзенай завушніцы.
У гістарычным цэнтры Віцебску на пешаходнай вуліцы паводле пастановы аблвыканкаму дэмантуюць летнія прыбудовы кавярняў да будынка — гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Прычына адмовы — у адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
Віцебскі паэт і музыка Міхаіл Рубін расказвае ў інтэрвію Свабодзе, як ён прыйшоў да беларускай мовы.
Загрузіць яшчэ